Міжземнаморскі ўнівэрсытэт (Чарнагорыя)
Міжземнаморскі ўнівэрсытэт (па-сэрбску: Univerzitet Mediteran) — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам унівэрсытэту і зь сядзібай у горадзе Падгорыцы.
Міжземнаморскі ўнівэрсытэт | |
Univerzitet Mediterran | |
![]() Лягатып | |
Заснаваны | 30 траўня 2006 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Balkan Universities Network[d][1] |
Вэб-сайт | unimediteran.net(анг.) |
Агульная характарыстыка рэдагаваць
Міжземнаморскі ўнівэрсытэт зьяўляецца першым прыватным унівэрсытэтам у Чарнагорыі. Ён быў заснаваны 30 траўня 2006 году. Сядзіба ўнівэрсытэту знаходзіцца ў Падгорыцы. З моманту свайго заснаваньня Міжземнаморскі ўнівэрсытэт функцыянуе як адзіная юрыдычная асоба ў адпаведнасьці з Балёнскай дэклярацыяй. Якасьць навучальных праграм на ўсіх факультэтах унівэрсытэту ў 2008 годзе правераная экспэртнай камісіяй Рады па вышэйшай адукацыі Чарнагорыі. Унівэрсытэт быў паўторна акрэдытаваны на наступныя пяць гадоў, што зьяўляецца паказчыкам высокай якасьці працы.
Структура рэдагаваць
- Факультэт турызму
- Факультэт эканомікі і бізнэсу
- Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў
- Факультэт выяўленчых мастацтваў
- Факультэт замежных моваў
- Юрыдычны факультэт
- Інжынэрны факультэт
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Міжземнаморскі ўнівэрсытэт (Чарнагорыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў