Адзінкі вымярэньня
У фізыцы і тэхніцы адзінкі вымярэньня (адзінкі фізычных велічынь, адзінкі велічынь[1]) выкарыстоўваюцца для стандартызаванага паданьня вынікаў вымярэньняў. Лікавае значэньне фізычнай велічыні вызначаецца як дачыненьне вымеранага значэньня да некаторага стандартнага значэньня, якое і зьяўляецца адзінкай вымярэньня. Лік з указаньнем адзінкі вымярэньня завецца найменным.
Адрозніваюць базавыя адзінкі вымярэньня, якія вызначаюцца з дапамогай эталёнаў, і вытворныя адзінкі, вызначаныя з дапамогай базавых. Выбар велічыні і колькасьці базавых адзінак вымярэньня можа быць адвольным і вызначаецца толькі традыцыямі або дамовамі. Існуе вялікая колькасьць розных сыстэм адзінак вымярэньня, якія адрозніваюцца выбарам базавых адзінак вымярэньня.
Дзяржава, як правіла, заканадаўча ўсталёўвае якую-небудзь сыстэму адзінак. Мэтралёгія бесьперапынна працуе над паляпшэньнем адзінак вымярэньня і базавых адзінак і эталёнаў.
Сыстэмы адзінак вымярэньня
рэдагавацьАдзінкі вымярэньня, згрупаваныя па фізычных велічынях
рэдагаваць- Адзінкі вымярэньня масы (маса)
- Адзінкі вымярэньня тэмпэратуры (тэмпэратура)
- Адзінкі вымярэньня адлегласьці (адлегласьць)
- Адзінкі вымярэньня плошчы (плошча)
- Адзінкі вымярэньня аб'ёму (аб'ём)
- Адзінкі вымярэньня інфармацыі (інфармацыя)
- Адзінкі вымярэньня часу (час)
- Адзінкі вымярэньня ціску (ціск)
- Адзінкі вымярэньня струменя цеплыні (струмень цеплыні) (1 Грэтц (Gz))
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Афіцыйная назва па ДАСТ 8.417