Адам Пучкар-Хмялеўскі
Адам Пучкар-Хмялеўскі (24 сьнежня 1891, Івянец — 1 верасьня 1938) — беларускі рыма-каталіцкі сьвятар, грамадзкі й культурны дзеяч.
Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся ў Менскай рэальнай вучэльні (1903 — 4 чэрвеня 1911), Магілеўскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі ў Пецярбургу (1911—1916), дзе далучыўся да беларускага нацыянальнага руху. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1916 годзе. Напачатку — вікары ў Бабруйскім касьцёле. Пасьля пробаш ў Іркуцку.
У 1920 арыштаваны бальшавікамі. Знаходзіўся ў групе закладнікаў, якая па дамоўленасьці паміж польскім і савецкім урадамі рыхтавалася да выезду ў Польшчу.
З 1922 выконваў сьвятарскія абавязкі ў Менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены. Пасьля служыў у парафіях Койданава, Заслаўя, Воўчкавічаў. Быў прыхільнікам беларусізацыі касьцёла. У 1926 на зьезьдзе каталіцкіх сьвятароў былое Менскае губэрні выступіў з прапановай утварэньня каталіцкае дыяцэзіі на чале зь беларускім біскупам, падпарадкаваным непасрэдна Ватыкану, а ня польскай герархіі. Пробашч з 1929 году Менскага катэдральнага касьцёла. Арыштаваны ў 26 чэрвеня (ці 3 жніўня) 1933 і сасланы на 10 гадоў на Салаўкі. Праз 5 гадоў калегіяй АДПУ прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня.
Літаратура
рэдагаваць- ПУЧКАР-ХМЯЛЕЎСКІ Адам Янавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ПУЧКАР-ХМЯЛЕЎСКІ Адам Янавіч (Іванавіч) // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Пучкар-Хмялеўскі Адам // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. — Менск-Мюнхэн: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3