Агароднікі (Івейскі раён)

(Перанакіравана з «Агароднікі (Іўеўскі раён)»)

Агароднікі — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Агароднікі
лац. Aharodniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Ліпнішкаўскі
Насельніцтва
колькасьць: 21 чал. (1999)
колькасьць двароў: 10
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231335
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°59′9.5″ пн. ш. 25°36′53.2″ у. д. / 53.985972° пн. ш. 25.614778° у. д. / 53.985972; 25.614778Каардынаты: 53°59′9.5″ пн. ш. 25°36′53.2″ у. д. / 53.985972° пн. ш. 25.614778° у. д. / 53.985972; 25.614778
Агароднікі на мапе Беларусі ±
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі
Агароднікі

Гісторыя

рэдагаваць

У 2-й палове XIX ст. фальварак у Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 1 двор, 13 жыхароў, уласнасьць памешчыка Вольскага. У 1905 г. 15 жыхароў, 151 дзесяціна зямлі.

У 19211939 гг. засьценак у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 3 двары, 18 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 г. хутар (14 двароў, 39 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26 чэрвеня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. акупавана немцамі.

У 1951 г. арганізаваны калгас «Іскра». 3 1963 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. — 67 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса «Ліпнішкі».

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 — 10 двароў, 21 жыхар.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць