Абэрдарскі хрыбет

горны хрыбет у Кеніі
(Перанакіравана з «Абэрдарскія горы»)

Абэрдарскі хрыбет (па-ангельску: Lord Aberdare Range) — горны хрыбет у Афрыцы, разьмешчаны ў цэнтры Кеніі, на поўнач ад яе сталіцы, Найробі.

Абэрдарскі хрыбет
Абэрдарскі хрыбет
Найвышэйшы пункт
гара Сатыма (4001 м)
Вышыня 3999 м[1] н. у. м.
Памеры
Даўжыня 160 км
Геаграфія
Кантынэнт Афрыка
Краіна Кенія
Абэрдарскі хрыбет на мапе Кеніі
Абэрдарскі хрыбет
Абэрдарскі хрыбет
Абэрдарскі хрыбет

Хрыбет ва ўсходняй экватарыяльнай Афрыцы доўжыцца на працягу 160 км па паўночнай частцы зямлі масаяў, паміж экватарам і 1° паўднёвай шыраты з ПнПнЗ на ПдПдУ і аддзяляецца далінай Гуазо-Ньіра ад гары Кенія на ўсходзе; сягае 4000 м вышыні.

Гара Кінангоп(en) на паўднёвым канцы горнага хрыбта дае пачатак тром рэкам: Гуазо, Ньіра, Урура (у ніжнім цячэньні — Гуазо Нярок), якая абмывае заходні схіл Абэрдарскага хрыбта і якая злучаецца на паўночным захадзе ад Кеніі з Гуазо-Ньіра і Гуазо-Амбоні, якая ўпадае ў возера Тана.

Абэрдарскі хрыбет быў адкрыты Дж. Томсанам на шляху да Кеніі, Кіліманджара і Вікторыя-Ньянца; ён перайшоў празь яго на паўночным канцы каля Лашаву і надаў яму імя.

У 1950 годзе на горным плято, утвораным хрыбтом, быў створаны Абэрдарскі нацыянальны парк(en), які функцыянуе па сёньняшні дзень.