Кіліманджара
Кіліманджа́ра — гара ў Танзаніі, ляжыць на мяжы з Кеніяй. Гэта самая высокая гара Афрыкі і адна з самых высокіх на Зямлі. Вышыня складае каля 4900 мэтраў ад падэшвы гары ці 5895 мэтраў над узроўнем мора. Першымі вядомымі людзьмі, якія дасягнулі вяршыні гары былі Ганс Маер і Людвіг Пурчэлер у 1889 годзе. Гара зьяўляецца часткай Нацыянальнага парку Кіліманджара і досыць папулярная сярод альпіністаў сьвету. Гара ёсьць прадметам шматлікіх навуковых дасьледаваньняў праз скарачэньня ледавікоў і зьнікаючых лядовых палёў. Уваходзіць у склад вульканічнага масіву.
Кіліманджара | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Кіба[d] | |
Вышыня | 5895 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 5895 м[1] н. у. м. |
Ізаляцыя | 5510 км[1] н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Кіліманджара |
Кантынэнт | Афрыка |
Краіна | Танзанія |
Горная сыстэма | Усходнеафрыканскія горы[d] |
Узыходжаньне | |
Першае ўзыходжаньне | 6 кастрычніка 1889 |
Клясычны маршрут | пешшу |
Кіліманджара | |
Гісторыя
рэдагавацьЭтымалогія
рэдагавацьЗгодна з адной з гіпотэз, якую вылучыў нямецкі місіянэр Ёган Людвіг Крафт, назва Кіліманджара паходзіць ад злучэньня двух словаў мовы мясцовых плямёнаў. Kilima азначае слова «гара», Njiaro азначае «караван».
Пачатак выкарыстаньня
рэдагавацьЯшчэ перад прыбыцьцём эўрапейцаў, вакол вульканічнага масіву жылі невялікія плямёны качэўнікаў. Кіліманджара для іх была нечым незразумелым. Яны адчувалі пагрозу з боку гары, нават назвалі яе Гара Злых Духаў. Некаторыя плямёны (на прыклад Масаі), багаўтваралі Гару Сьвятла. Інтарэс да горы ўзьнік у 19 стагодзьдзі, калі Танганіка, на тэрыторыі якой стаяла Кіліманджара, стала нямецкай калёніяй. 5 кастрычніка 1889 году, нямецкі картограф які паходзіў зь Ляйпцыгу, прафэсар Ганс Маер, разам з правадніком, швайцарцам Людвігам Пурчэлерам ступілі на вяршыню Белага Даха Чорнага Кантынэнта. Даволі хутка вызначана турыстычная каштоўнасьць гары і ўжо ў 1898 годзе адчыніўся першы турыстычны шлях, які вёў на самую вяршыню гары.
Кенійска-танзанскі канфлікт
рэдагавацьДа 1977 году Кіліманджара пакарыла сваім выглядам сэрцы многіх турыстаў, галоўным чынам з Эўропы. Але на турыстах зарабляла толькі Кенія. Танзанія, на тэрыторыі якой знаходзіцца гара, не атрымлівала з гэтага ніякіх прыбыткаў. 4 лютага 1977 году ўлады Танзаніі зачынілі мяжу, пакінуўшы сотні турыстаў на нэўтральнай паласе. Было рэквізавана каля 200 джыпаў і 27 самалётаў. У хуткім часе Танзанія стварыла ўласны турыстычны сэктар, збудавала шмат гатэляў і пансіянатаў. Кожны, што хацеў убачыць прыгажосьць Кіліманджара, павінен быў прыехаць у Танзанію. Але надзеі не спраўдзіліся — прыбытак быў невялікі, і ў выніку мяжа была адчынена ў 1983 годзе.
Клімат
рэдагавацьПераважае кантынэнтальны клімат. У сувязі з тым, што Кіліманджара ляжыць у цэнтральнай Афрыцы, можна вызначыць дзьве пары году — сухая і вільготная. Апошняя дзеліцца на дзьве часткі:
- доўгіх дажджоў — ад траўня да чэрвеня
- кароткіх дажджоў — ад кастрычніка да сьнежня
Сярэдняя колькасьць ападкаў залежыць ад вышыні над узроўнем мора і бока схілу. Вагаецца паміж 2500 мм у год (усходні схіл на вышыні 3 000 м), да 250 мм (на вяршыні). Сьнегам пакрытая прыкладна 4 км² паверхні вяршыні.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКіліманджара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кіліманджара. Encyclopædia Britannica.
- Нацыянальны парк Кіліманджара.
- ^ а б peakbagger.com