Тана — возера на паўночным захадзе Этыёпіі, усходняя Афрыка. Плошча — 2156 км², найбуйнейшае возера краіны. Максымальная глыбіня — 14 м. Возера разьмешчана на вышыні 1830 м над узроўнем мора. Каля 50 рэк ўпадае ў возера. Найбуйнейшая зь іх — Малы Абай, часам званая Верхні Блакітны Ніл. Выцякае з возера Блакітны Ніл.