Абэль Агіляр

калюмбійскі футбаліст

А́бэль Энры́ке Агіля́р Тапіяс (па-гішпанску: Abel Enrique Aguilar Tapias; нарадзіўся 6 студзеня 1985 году, Багата, Калюмбія) — былы калюмбійскі паўабаронца. Абараняў колеры нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Абэль Агіляр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 студзеня 1985(1985-01-06)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005
2005—2010
2005—2006
2007—2008
2008—2009
2009—2010
2010—2013
2012—2013
2013—2016
2016
2016—2018
2018—2019
2019—2020
Дэпартыва Калі
Удынэзэ
Асколі (арэнда)
Хэрэс (арэнда)
Эркулес (арэнда)
Сарагоса (арэнда)
Эркулес
Дэпартыва (арэнда)
Тулюза
Бэленэнсіш
Дэпартыва Калі
Далас
Уніён Магдалена
102 (3)
2 (0)
0 (0)
48 (3)
35 (9)
27 (4)
70 (4)
28 (3)
49 (1)
9 (1)
14 (1)
4 (0)
34 (3)
Зборныя
2004—2018 Калюмбія 71 (7)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Агіляр зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Дэпартыва» з гораду Калі. У асноўным складзе клюбу ён дэбютаваў у 2002 годзе. У 2005 годзе ў складзе «Дэпартыва» Абэль стаў чэмпіёнам Калюмбіі. У тым жа годзе ён перайшоў у італьянскі «Ўдынэзэ» й быў адразу ж аддадзены ў арэнду ў клюб Сэрыі B «Асколі» з-за празьмернай колькасьці ў клюбе легіянэраў, аднак з-за праблемаў з афармленьнем дакумэнтаў у «Асколі» знаходзіўся ўсяго месяц, не пасьпеўшы дэбютаваць за клюб.

Ва «Ўдынэзэ» Абэль ня здолеў зачапіцца за асноўны склад, што прывяло да сталага знаходжаньня ў розных клюбах у арэндзе. Пасьля сканчэньня кантракту з «Удынэзэ», гулец падпісаў сталы кантракт з «Эркулесам». Улетку 2012 году ён перайшоў у «Дэпартыва» Ля-Каруньня, і ўжо 20 жніўня ў матчы супраць «Асасуны» дэбютаваў за новую каманду[4]. На сёньня зьяўляецца гульцом францускай «Тулюзы».

Міжнародная рэдагаваць

Агіляр прымаў удзел у гульнях молаздевай зборнай Калюмбіі. А ў 2004 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Калюмбіі на ўдзел у Кубку Амэрыкі ў Пэру. На турніры Абэль забіў два галы. У матчы групавога этапу супраць гаспадароў першынства й 1/4 фіналу супраць зборнай Коста-Рыкі.

Дасягненьні рэдагаваць

«Дэпартыва»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Abel Aguilar // FBref.com (мн.)
  2. ^ а б в ABEL ENRIQUE AGUILAR // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Abel Aguilar Abel Aguilar // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Deportivo La Coruña vs. Osasuna 2-0

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць