Аболе
Возера
Аболе
Аболе |
Або́ле — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёсак Дварышча, Валейнішкі, Абаляны (Опсаўскі сельсавет). Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёраў.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Прорвы (Дзьвіна), якая працякае праз возера. Плошча Аболе складае 4,67 км²[1]. Найбольшая глыбіня возера — 9,2 м[1]. Даўжыня возера — 6,55 км[1], найбольшая шырыня — 1,43 км[1]. Даўжыня берагавой лініі — 17,6 км[2]. Аб’ём вады ў возеры складае 14,2 млн м³[1].
Вадазбор (744 км²[1]) сярэднеўзгорысты і спадзістахвалісты, пераважна разараны, каля 14 % пад лесам.
На поўначы праз раку Прорва злучана з возерам Ставок і далей з возерам Дрысьвяты. На захадзе вузкай пратокай злучана з возерам Думбля (балота Вялікая Думбля). Упадае 6 ручаёў і адзін канал. На возеры ёсьць 2 выспы, агульная плошча якіх складае 1,6 га (0,016 км²).
Будова
рэдагавацьВозера эўтрофнае, праточнае. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая. Схілы стромкія, вышынёй да 15 м. Берагавая лінія слабазьвілістае. Берагі вышынёй 0,3—0,5 м, пясчаныя, на паўднёвым захадзе забалочаныя (мяжуе з балотам Вялікая Думбля), парасьлі хмызьняком.
Падводная частка катлавіны ўтварае 2 плёсы: паўночны невялікі мелкаводны і паўднёвы глыбокі. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ля ўсходняга берагу цэнтральнай частцы паўднёвага плёсу. Дно да 1 м займае 17 % плошчы і выслана пяском, глыбей высокапопельны гліністы іл.
Флёра
рэдагавацьНадводная расьліннасьць утварае паласу шырынёй 30—600 м
Фаўна
рэдагавацьВодзяцца лешч, шчупак, судак, сом, сазан, лін, акунь, плотка, карась, краснапёрка. Ёсьць вугор.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з і к л Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 29.
- ^ а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.. С. 19.
- ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1. С. 29.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.. С. 19.
- Природа Белоруссии: популярная энциклопедия. / Рэдкал.: И. П. Шамякин, А. Г. Булавко, Р. Г. Гарецкий и др. — Мн.: «Белорусская Советская Энциклопедия», 1986. — 598 с.. С. 199.