Абмеркаваньне:Дзьмітры Піневіч

Апошні каментар: 23 лютага 2022, ад удзельніка Kazimier Lachnovič у тэме Перанесена са старонкі Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня

Праект «Беларусь»

Лягатып праектуГэты артыкул зьяўляецца часткай праекту «Беларусь», мэта якога — стварэньне і паляпшэньне артыкулаў Вікіпэдыі на тэмы, зьвязаныя з праектам «Беларусь».
Калі вы хацелі б дапамагчы, калі ласка, наведайце старонку праекту, дзе вы зможаце далучыцца да абмеркаваньня і ўбачыць сьпіс адкрытых пытаньняў.

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


19 лютага стварыў артыкул памерам звыш 104 кілябайт на падставе 72-х крыніцаў. Артыкул ёсьць найбольшым сярод адпаведных у іншых разьдзелах Вікіпэдыі, у тым ліку больш як 9-кратна пераўзыходзіць памерам артыкул па-расейску. Ёсьць 93-м паводле абсягу ў Беларускай Вікіпэдыі (Спэцыяльныя:Доўгія старонкі) і перавышае памерам 100 кілябайт, таму «амаль пэўна мае быць падзеленым» (en:Wikipedia:Article size#Size guideline). Зьмяшчае ўводзіны і 5 разьдзелаў ды падразьдзелаў, вольную выяву і 3 шаблёны, 10 катэгорыяў, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. Што варта палепшыць дзеля вылучэньня ў добрыя? (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)--Удзельнік:W 14:55, 19 лютага 2022 (UTC+3)

Ва ўводзінах не гаворыцца галоўнае: дзяяч рэжым Лукашэнкі (а не Беларусі), адказны на генацыд беларусаў праз спрыяненьне пашырэньню Пандэміі каранавіруснай інфэкцыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:21, 19 лютага 2022 (+03)Адказаць
Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за прапановы. Дадаў ва ўводзіны пра рэжым Лукашэнкі і нагоду ўзнагароды за супрацьдзеяньне пандэміі каронавіруса ў Беларусі. Буду ўдзячны за ўдакланеньне і крыніцы наконт наадварот спрыяньня пашырэньню інфэкцыі. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 13:27, 20 студзеня 2022 (UTC+3)
  • Прыбраў простую і відавочную асабістую абразу ў свой адрас [1]. Ніякіх захадаў у адказ не ўжываю, бо працягваю трымацца меркаваньня, што галоўнае — гэта разьвіцьцё нашага моўнага разьдзелу. Але зазначу, што ад пачатку палічыў за абразу усіх беларусаў аўтарскія (да майго умяшаньня) уводзіны ([2]) у артыкул пра адпаведнага дзеяча рэжыму Лукашэнкі, адказнага за генацыд беларусаў. Дзеля замірэньня на карысьць нашага разьдзелу і, увогуле, Беларусі прапаную ініцыятару адмовіцца ад задумы вылучаць гэты артыкул (і тады асабіста мяне яго зьмест ня будзе цікавіць — прынамсі на найбліжэйшую будучыню), бо нармальнае аб'ектыўнае расьсьледаваньне ўсіх злачынстваў цяпер толькі вядзецца, і вядзецца дыстанцыйна, без удзелу фігурантаў адпаведных крымінальных справаў, што не дадае вартых даверу крыніцаў дзеля дэталізацыі. Брак такіх крыніцаў, як і экспэртавых ацэнак, на жаль, не дазволіць цяпер прыйсьці ў падобных артыкулах да кансэнсусу (з улікам пачатковай пазыцыі ініцыятара). Увогуле, існуе вялікая колькасьць беларусаў, вартых добрых артыкулаў пра іх у нашым разьдзеле (як і вылучэньне асабістага часу на абмеркаваньне і паляпшэньне такіх артыкулаў). Таму каб пазьбегнуць марнаваньня свайго часу (як і часу іншых удзельнікаў, у тым ліку майго) на падобныя канфлікты прапаную ініцыятару абіраць сапраўды вартых і выбітных беларусаў дзеля напісаньня і вылучэньня артыкулаў пра іх у добрыя. Урэшце, папярэдні мой допіс — цалкам сур'ёзны: азначэньне падобных самазванцаў (прызначаных адназначным самазванцам) менавіта як «дзяржаўных дзеячоў Беларусі» ў добрых артыкулах тут будзе толькі, што называецца, цераз мой труп, у літаральным сэнсе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:33, 23 лютага 2022 (+03)Адказаць
Прыбраў абразу ў свой адрас. Ці ўсё ў Вас у парадку з душэўным здароўем, каб пісаць вышэйазначаную "сур'ёзную" брыдоту? «Калі хапіла глуздоў вылучаць артыкул» пра крымінальнае злачынства Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году, то ўцяміце, што вылучэньне ў добрыя пра адпаведных асобаў ня ёсьць іх ухваленьнем. Калі ласка, захоўвайце адэкватнасьць на пасадзе адміна, інакш мне давядзецца зьвярнуць увагу Вікіпэдыя:Сьцюарды на Вашыя злоўжываньні, як у папярэдніх шматлікіх выпадках, гэтак і ў дадзеным, а таксама на Вашую пагрозу далейшага злоўжываньня паўнамоцтвамі.--Удзельнік:W 21:24, 23 лютага 2022 (UTC+3)
  • «Ці ўсё ў Вас у парадку з душэўным здароўем, каб пісаць вышэйазначаную "сур'ёзную" брыдоту». Давайце вы, калі ласка, трошкі падумаеце, перачытаеце яшчэ раз мой папярэдні допіс і перафармулюеце свой. Таксама зазначу, што артыкул Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году на момант вылучэньня азначаў крымінальнае злачынства супраць беларусаў менавіта як злачынствам ужо ва ўводзінах, а не зьмяшчаў панэгірыку «міністру Беларусі», узнагароджанаму дзяржаўным ордэнам за «пасьпяховае змаганьне з пандэміяй». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:56, 23 лютага 2022 (+03)Адказаць

Дзьмітры або Зьміцер

рэдагаваць

У артыкуле не працуюць заўвагі, таму дадаю сюды. Паводле статыстыкі пошуку на 22 лютага 2022 году, Радыё Свабода: «Дзьмітры Піневіч» — 318 вынікаў, «Зьміцер Піневіч» — брак вынікаў; Белсат: «Дзмітрый Піневіч» — 56 вынікаў, «Зміцер Піневіч» — 3 вынікі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:35, 22 лютага 2022 (+03)Адказаць

Зрэшты, менавіта імя гэтай асобы асабіста мне бяз розьніцы (асабліва калі я, з усяго відаць, адзіны, каму тут, увогуле, штосьці прынцыпова). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:44, 22 лютага 2022 (+03)Адказаць

Дзяяч рэжыму Лукашэнкі

рэдагаваць

Каму рэжа вуха «дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі», глядзім артыкулы Рэжым Вішы або en:Greek junta. Тое, што ў артыкуле Рэжым Лукашэнкі няма адпаведнай карткі («дзяржава»), нічога не зьмяняе, дапрацаваньне да выгляду артыкула Рэжым Вішы — справа будучыні, якую абмінуць не атрымаецца. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:11, 22 лютага 2022 (+03)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Дзьмітры Піневіч».