Янг Бойз Бэрн
«Янґ Бойз» (па-нямецку: Berner Sport Club Young Boys) — швайцарскі футбольны клюб з гораду Бэрну, гуляе ў швайцарскай Супэрлізе. Часам клюб называюць проста YB ці Young Boys Bern.
Янґ Бойз | |||||
Поўная назва | Berner Sport Club Young Boys | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 14 сакавіка 1898 | ||||
Горад | Бэрн, Швайцарыя | ||||
Стадыён |
Стад дэ Сўіс Умяшчальнасьць: 32 000 | ||||
Чэмпіянат | Супэрліга | ||||
· 2023—2024 | 1 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы bscyb.ch (ням.) |
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў заснаваны ў 1898 годзе, а ягоная назва «Янг Бойз» была абраная ў процівагу базэльскаму клюбу «Олд Бойз».
Адразу па стварэньні «Янг Бойз» пачаў даваць вынік. У 1902 годзе ў матчы супраць «Лязаны» бэрнскі клюб сэнсацыйна згуляў унічыю зь лікам 2:2, а крыху пазьней 26 кастрычніка ён выгуляў базэльскую «Фартуну» зь лікам 7:0. У тым жа сэзоне «Янг Бойз» двойчы перагулялі прынцыповага суперніка «Бэрн» зь лікам 3:1 і 5:0. Каманда здабыла перамогу ў Цэнтральнае лізе, дзякуючы чаму яна была запрошаная ў фінальныя гульні. 22 сакавіка бы ў пераможаны «Цюрых» зь лікам 3:1. 29 сакавіка адбылася хатняя сустрэча бэрнцаў з «Нэўшатэлем». Госьці лічыліся фаварытамі, але гэта не перашкодзіла нападніку гаспадароў Вальтэру Фраю адбыць лік у матчы. У выніку «Янг Бойз» сьвяткаваў перамогу ў матчы зь лікам 5:0, здабыўшы на пятым годзе існаваньня тытул чэмпіёнаў Швайцарыі.
У наступных сэзонах клюб не перамагаў у чэмпіянаце, але заўсёды фінішаваў у тройцы лідэраў сваёй рэгіянальнай групе. Чарговай перамогай клюб адзначыўся ў 1909 годзе, калі ў фінале пераадолеў супраціў «Вінтэртур» зь лікам 1:0. Гэтак жа адбылося і праз год, калі ў фінальных матчаў былі пераможаныя «Аараў» зь лікам 3:1 і «Сэрвэт» зь лікам 2:1. У 1911 годзе ня здолелі анічога зрабіць з бэрнцамі «Сэрвэт» і «Цюрых», што прывяло да здабыцьця чацьвертага тытула чэмпіёну краіны агулам і трэцяга запар. У той час заўзятары «Янг Бойз» адзначалі, што супернікі іхных улюбёнцаў баяцца апошнія чвэрць гадзіны «Янг Бойзу». Гэта значыць, што гульцы сталічнай каманда рабілі высілкі 90 хвілінаў усьцяж гэтак эфэктыўна, што супернікі гублялі сілы ужо прыблізна праз 75 хвілінаў гульні. Прыкладам можа служыць фінал 1910 году паміж «Янг Бойзу» і «Аараў», дзе да 80-й хвіліны матчу была нічыя 1:1. У дадатак, гульня фінальнага раўнду супраць «Сэрвэту» таксама да 72-й хвіліны мела нічыйны характар (1:1), але тры галы за апошнія 18 хвілінаў дазволілі бэрнцам здабыць чарговую перамогу ў чэмпіянаце.
У 1913 годзе ангельскі інструктар па футболе Рэйналд Ўільямз стаў першым трэнэрам клюбу. За часам Першае сусьветнай вайны хатні стадыён клюбу Шпіталякерпляц пераўтварыўся ў бульбяное поле. Каманда ўзяла ў арэнду пляцоўку ў Кірхфэльдзе, сплачваючы 1400 франкаў у год. Не зважаючы на гэтыя цяжкасьці, клюб зноў перамог у чэмпіянаце Швайцарыі ў 1920 годзе. Па вайне дружына вярнулася на родны стадыён, але ён больш не адпавядаў патрабаваньням, таму кіраўніцтва клюбу пачало шукаць альтэрнатыву. Новая старонка была знойдзеная ў паўночна-ўсходняй частцы гораду ў Ванкдорфэльдзе. У 1925 годзе каманда згуляла свой апошні матч на старых стадыныёне, пераехаўшы на новую арэну, якая была здольная зьмясьціць 20 тысяч гледачоў.
Дасягненьні
рэдагаваць- Уладальнікі Кубка Швайцарыі: 8
- 1930, 1945, 1953, 1958, 1977, 1987, 2020, 2023
- Уладальнікі Кубка лігі Швайцарыі: 1
- 1976
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (ням.)