Ўільям Тындэйл
Ўі́льям Ты́ндэйл (па-ангельску: William Tyndale; 1494, Глостэршыр, Ангельшчына — 6 кастрычніка 1536, Вільвоордэ, Брабант, 17 правінцыяў) — ангельскі навуковец, пратэстанцкі рэфарматар. Вядомы як перакладчык Бібліі на ангельскую мову. У ягоных працах заўважны ўплыў Эразма Ратэрдамскага й Мартына Лютэра[4].
Ўільям Тындэйл | |
William Tyndale | |
Род дзейнасьці | рэфармацыйны дзяяч, перакладчык |
---|---|
Дата нараджэньня | 1494[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 кастрычніка 1536[2] |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | катаваньні[d] |
Грамадзянства | ангелец |
Месца вучобы | |
Занятак | тэоляг, мовазнавец, перакладнік, пісьменьнік, перакладнік Бібліі |
Навуковая сфэра | хрысьціянства[3], пераклад Бібліі[d][3] і church reform[d][3] |
Ягоная рэфарматарская дзейнасьць прывяла да абвінавачваньня ў ерасі і сьмяротнага пакараньня. Частковыя пераклады Бібліі па-ангельску існавалі яшчэ зь VII стагодзьдзя, аднак з-за распаўсюду Бібліі Ўайкліфа мець ангельскія пераклады было забаронена (хоць на той час ужо існавалі пераклады Бібліі на мностве эўрапейскіх моваў), а парушэньне гэтага закону каралася сьмерцю.
Біяграфія
рэдагавацьУ 1512 року Ўільям Тындэйл атрымаў званьне бакаляўра мастацтваў у Магдален-Голе (цяпер коледж Гертфарда(en)) Оксфардзкага ўнівэрсытэту. У 1515 атрымаў званьне майстра мастацтваў, што дазволіла яму пачаць навучаньне багаслоўю. У 1517—1521 роках Ўільям Тындэйл займаўся філялёгіяй у Кембрыдзкім унівэрсытэце.
Вывучыўшы сачыненьні свайго сучасьніка Эразма Ратэрдамскага, ён апынуўся пад моцным іхным уплывам і ўмацаваўся ў думцы, што людзі павінны мець магчымасьць чытаць Біблію на роднай мове. Пасьля таго, як ангельскія царкоўныя ўлады перашкодзілі перакладу Бібліі на ангельскую, ён пачаў працаваць у Сьвятой Рымскай імпэрыі на сродкі, атрыманыя ад лёнданскіх купцоў. Арыгінальнымі тэкстамі для перакладу Ўільям абраў Біблію на грэцкай мове й іўрыце.
Да 1525 году Тындэйл скончыў пераклад Новага Запавету, які, нягледзячы на ўсе забароны, адразу апынуўся запатрабаваным у Ангельшчыне. Пасьля гэтага пачаў пераклад Старога Запавету. Аднак улады забаранілі пераклад Тындэйла, а лёнданскі біскуп скупіў вялікую колькасьць асобнікаў і зладзіў іхняе ўрачыстае спаленьне. Тындэйл двойчы падвяргаў свой пераклад Новага Запавету дбайнаму рэдагаваньню, а да 1566 году выйшла саракавое па ліку выданьне.
У 1535 годзе Тындэйл быў схоплены ў Антвэрпэне ў Бэльгіі і абвінавачаны ў герэзіі. У 1536 року ён быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня, задушаны і спалены на вогнішчы непадалёк ад Брусэлю каля 6 кастрычніка таго ж году.
Да таго моманту ўжо было надрукавана 50 тысячаў асобнікаў Новага Запавету, якія натхнілі наступных шматлікіх перакладчыкаў Бібліі. Цягам чатырох гадоў на замову караля Генрыха VIII былі выдадзеныя чатыры ангельскія пераклады Бібліі — у тым ліку і Генрыхава Вялікая Біблія(en) — усе заснаваныя на працы Тындэйла.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ A.C. Partridge, English Biblical Translation (London: Andrè Deutsch Limited, 1973),38-39, 52-52.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Творы Ўільяма Тындэйла (анг.) ў праекце «Гутэнбэрг»
- Партрэты Ўільяма Тындэйла ў лёнданскай Нацыянальнай партрэтнай галерэі
- Таварыства Тындэйла (анг.)