Ўільям Окам
Ўільям О́кам (па-ангельску: William of Ockham; каля 1288, Окам — 1347 або 1348, Мюнхэн) — ангельскі філёзаф, францысканскі манах з Окаму, маленькай вёскі ў графстве Сурэй у Паўднёвай Ангельшчыне.
Ўільям Окам | |
William of Ockham | |
Імя пры нараджэньні |
па-лацінску: Guilelmus Occhamus па-ангельску: William of Ockham |
---|---|
Дата нараджэньня | не раней за 1287 і не пазьней за 1288 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | каля 9 красавіка 1349[1] |
Месца сьмерці | |
Пэрыяд | сярэднявечная філязофія |
Кірунак | наміналізм[d] і схалястыка[d] |
Асноўныя зацікаўленасьці | мэтафізыка, эпістэмалёгія, тэалёгія, лёгіка, палітыка |
Значныя ідэі | Sum of Logic[d] |
Аказалі ўплыў | Арыстотэль, Тамаш Аквінскі і Ансэльм Кентэрбэрыйскі[d] |
Вучні | Жан Бурыдан[d] і Адам дэ Водэгам[d] |
Творы ў Вікікрыніцах |
Окам напісаў шэраг багаслоўскіх і філязофскіх працаў па лёгіцы і па фізыцы Арыстотэля. Завяршыў распачатую яшчэ ягоным папярэднікамі крытыку філязофскіх доказаў існаваньня Бога, абвесьціўшы , што быцьцё Бога — прадмет рэлігійнай веры, а ня філязофіі, якая абапіраецца на доказы.
Паводле Окама, толькі пачуцьцёвыя, наглядныя веды (званыя інтуіцыяй) могуць засьведчыць існаваньне чаго б там ні было і толькі адно яно тычыцца фактаў. Вучэньне пра ролю пачуцьцёвай інтуіцыі і вопыту ў пазнаньні зьвязана ў Окама з двума іншымі важнымі палажэньнямі ягонай тэорыі пазнаньня: патрабаваньнем прастаты тлумачэньня (прынцып эканоміі, Лязо Окама) і тэза пра тое, што рэальна існуе толькі нешта адзінкавае.
На гэтых прынцыпах Окам будуе сваю тэорыю навукі. Навука паводле ягонага гледжаньня падзяляцца на рэальную і рацыянальную. Рэальныя навукі разглядаюць панятак з пункту гледжаньня іхных адносінаў да рэчаў, рацыянальныя — з пункту гледжаньня іхных адносінаў да іншых паняткаў, а не да рэчаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сяреднявечная лёгіка й філязофія
- Ўільям Окам. Stanford Encyclopedia of Philosophy
- Ўільям Окам. Internet Encyclopedia of Philosophy