Ўэйн Брыдж
Ўэйн Брыдж (па-ангельску: Wayne Bridge; нарадзіўся 5 жніўня 1980 году) — ангельскі футбаліст, які гуляў на пазыцыі абаронцы. За нацыянальную зборную Ангельшчыны правёў 36 матчаў і толькі ў адным зь іх адзначыўся голам. Выпускнік акадэміі «Саўтгэмптану», дзе ён дэбютаваў у 1998 годзе, таксама гуляў за «Чэлсі» й «Фулгэм» падчас сваёй кар’еры.
Ўэйн Брыдж | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 жніўня 1980[1][2][3] (44 гады) Саўтгэмптан, Ангельшчына | |
Рост | 178 см | |
Пазыцыя | левы абаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1996—1998 |
Олівэрз Бэтэры Саўтгэмптан | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998—2003 2003—2009 2006 2009—2013 2011 2012 2012—2013 2013—2014 |
Саўтгэмптан Чэлсі → Фулгэм Манчэстэр Сіці → Ўэст Гэм Юнайтэд → Сандэрлэнд → Брайтан энд Гоўв Рэдынг |
151 (2) 87 (1) 0 (0) 42 (0) 15 (0) 8 (0) 37 (3) 12 (0) |
Зборныя | ||
2002—2009 | Ангельшчына | 36 (1) |
Нягледзячы на тое, што ён не рэгулярна выходзіў у складзе зборнай, Ўэйн мае на сваім рахунку 36 матчаў за нацыянальную зборную Ангельшчыны, у тым ліку значыўся ў сьпісе гульцоў Ангельшчыны на двух чэмпіянатах сьвету. Спыніў сваю міжнародную кар’еру 25 лютага 2010 году, пасьля меркаванага раману паміж ягонай экс-сяброўкай і капітанам зборнай Ангельшчыны Джонам Тэры[4].
Біяграфія
рэдагаваць«Саўтгэмптан»
рэдагавацьБрыдж нарадзіўся ў Саўтгэмптане, але пераехаў разам з бацькамі ў Ўінчэстэр у раньнім узросьце, аднак сувязі з горадам не парваў. Ўэйн з раньніх гадоў наведваў футбольную акадэмію «Саўтгэмптану». За які ў дэбютаваў у 1998 годзе.
«Чэлсі»
рэдагавацьЯшчэ адзін, нараўне з Эшлі Коўлам, левы абаронца зборнай Ангельшчыны ў складзе «Чэлсі». Прыйшоў у клюб у 2003 годзе з «Саўтгэмптану» і па выніках сэзону 2003/04 быў уключаны ў сымбалічную зборную. Адносіны з галоўным трэнэрам клюбу Жазэ Маўрынью складаліся не заўсёды гладка, таму другую палову сэзону 2005/06 Ўэйн правёў у арэндзе ў «Фулгэме».
У сэзоне 2006—2007 гадоў з прыходам Эшлі Коўла сытуацыя з гульнявой практыкай для Ўэйна зноў ускладнілася, хоць у першых матчах ён праявіў сябе цудоўна. У бягучым сэзоне Ўэйн практычна забраў сабе статус асноўнага левага фул-бэка, тым самым пасадзіўшы Эшлі Коўла на зэдаль. Гэта ўсё тлумачыць тое, што Брыдж больш атлетычны, меней падатлівы ў адзінаборствах, а таксама валодае вялікай разнастайнасьцю ў нападах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Wayne Bridge // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Wayne Bridge // FBref (мн.)
- ^ а б в WAYNE BRIDGE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ England's Wayne Bridge withdraws from internationals. BBC.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЎэйн Брыдж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў