Іван Мележ

беларускі пісьменьнік
(Перанакіравана з «І. Мележ»)

Іва́н Па́ўлавіч Ме́леж (8 лютага 1921 — 9 жніўня 1976) — беларускі пісьменьнік, драматург, публіцыст. Народны пісьменьнік Беларусі (1972).

Іван Мележ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 лютага 1921(1921-02-08)[1]
Памёр 9 жніўня 1976(1976-08-09) (55 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Лідзія Пятрова-Мележ[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, драматург, публіцыст
Гады творчасьці 19391976
Мова беларуская мова
Значныя творы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы»
Прэміі Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1962)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

рэдагаваць
 
Глінішча і навакольлі на мапе 1924 г.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Глінішча Юравіцкай воласьці Рэчыцкага павету Гомельскай губэрні РСФСР (сёньня Хвойніцкі раён Гомельскай вобласьці). Пасьля заканчэньня сярэдняй школы №1 у Хвойніках уладкаваўся на працу ў Хвойніцкі райкам камсамолу. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філязофіі і літаратуры. Зь першага курсу быў прызваны на службу ў войска. Улетку 1940 году ўдзельнічаў у вызваленьні Паўночнай Букавіны.

З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. 20 чэрвеня 1942 году пад Растовам быў цяжка паранены ў правае плячо. Накіраваны на лячэньне ў Тбілісі. Пасьля жыў у Бугуруслане (Арэнбурская вобласьць, Расея).

З 1943 году на завочным аддзяленьні філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які працаваў у эвакуацыі на станцыі Сходня ў Маскоўскай вобласьці. Перавёўся на стацыянар і скончыў унівэрсытэт у 1945 годзе ўжо ў Менску, паступіў у асьпірантуру. У гэтым жа годзе ўступіў у Саюз пісьменьнікаў БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ва ўнівэрсытэце, працаваў у рэдакцыі літаратурнага часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. У 1966 годзе Іван Мележ становіцца сакратаром Саюзу пісьменьнікаў БССР, у 1971—1974 намесьнік старшыні гэтай арганізацыі. Адначасова з 1967 да 1976 году дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

Жонка Лідзія Якаўлеўна[2]. Дзеці — Людзьміла і Ларыса.

Творчасьць

рэдагаваць

У 1939 годзе дэбютаваў у літаратуры вершам «Радзіме» (газэта «Чырвоная зьмена»). Упершыню празаічны твор Івана Мележа апублікаваны ў 1943 годзе ў газэце «Бугурусланская праўда». Выдаў зборнікі аповесьцей і апавяданьняў «У завіруху» (1946) «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961), «Жыцьцёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975), «Белыя вішні і яблыні» (1976), «Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977). Аўтар раману «Мінскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданьне ў 1974), цыкла раманаў «Палеская хроніка» — «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). У 1969—1971 выйшаў збор твораў у шасьці, у 1979—1985 — у 10 тамах.

Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданьне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэньня» (апублікавана й пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданьне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаньнем створаны ў 1996 годзе спэктакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 годзе спэктакль «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 годзе — «Страсьці эпохі» (паводле раману «Завеі, снежань»).

Зборнікі

рэдагаваць
  • «У завіруху» (1946)
  • «Гарачы жнівень» (1948)
  • «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948)
  • «Блізкае і далёкае» (1954)
  • «У гарах дажджы» (1957)
  • «Што ён за чалавек» (апавяданьні, аповесьці, нарысы, 1961)
  • «Жыцьцёвыя клопаты» (нарысы, эсэ, крытычныя артыкулы, 1975)
  • «Белыя вішні і яблыні» (1976)
  • «Першая кніга: Дзёньнікі, сшыткі, з запісных кніжак» (1977)
  • «Менскі напрамак» (1952, дапрацаванае выданьне выйшла ў 1972)
  • «Людзі на балоце» (1962, экранізаваны ў 1981 годзе)
  • «Подых навальніцы» (1966, экранізаваны ў 1982 годзе)
  • «Завеі, сьнежань» (1978)
  • «Пакуль вы маладыя» (1956, пастаўленая ў 1957, асобнае выданьне — 1957)
  • «Дні нашага нараджэньня» (1958)
  • «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданьне — 1966)
 
Скульптурная кампазыцыя «Людзі на балоце» ў Хвойніках.

Па матывах раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, сьнежань» у 1982 годзе зьняты фільм «Апейка»[3].

Узнагароды

рэдагаваць

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
 
Дом-музэй І. П. Мележа ў Глінішчы.

У гонар Івана Мележа названая вуліца ў Менску.

25 траўня 2021 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусьціў у абарачэньне памятныя манэты «Іван Мележ. 100 гадоў». Срэбраныя манэты мелі намінал 20 рублёў, а медна-нікелевыя па рублі. На рэвэрсе быў адлюстраваны партрэт Івана Мележа. Чаканку ажыцьцявіў «Летувіскі манэтны двор»[4].

Пра паходжаньне роду Мележаў

рэдагаваць
 
Запіс пра шлюб Хведара Малежыка. 11 (22). XI. 1795
 
Рэдкі выпадак ужываньня прозьвішча Мележ; рэвізія 1834 г.
 
Запіс пра шлюб Ігната Малежыка. 1 (13). XI. 1836
 
Іван Малеж зь сямействам у інвэнтары 1845 г.
 
Ігнат Хведараў Малеж; мэтрычны запіс 1855 г.
 
Андрэй і Ігнат Малежы ў інвэнтары 1845 г.

У мэтрычных кнігах 1795—1851 гадоў Алексіцкай Сьвята-Мікалаеўскай царквы, да прыходу якой належала вёска Глінішча, прозьвішча, нібы па-вясковаму (?), запісвалася як Мале́жык[5]. Тое ж і ў рэвізіі 1811 г. У рэвізіі 1834 г. упершыню сустрэтае прозьвішча Ме́леж (Мѣлежъ)[6]. Згодна з інвэнтаром 1845 г. у маёнтку Глінішча і Азярын пана Рыгора, сына Станіслава, Аскеркі, у вёсцы Глінішча пражывалі браты 52-х гадовы Іван і 57-мі гадовы Андрэй Іванавыя Мале́жы зь сямействамі, 28-мі гадовы Ігнат Хведараў Мале́ж з 25-ці гадовай жонкай Просяй[7]. У рэвізіі 1850 г. таксама названыя Мале́жы[8]. Гэты варыянт прозьвішча ад 1855 г. (Игнатій Федоровъ Малѣжъ) і надалей у мэтрыках ужываўся стала[9]. У рэвізіі 1858 г. ізноў — Мележ[10]. У мэтрыцы 1878 г. працягвалі пісацца Малежамі[11]. Недзе ад 1890 г., імаверна, з волі шматгадовага юравіцкага валаснога старшыні Хведара Ігнатавага ўжывалася выключна форма Ме́леж[a][14]. Магчыма, дзеля таго і была створана збольшага іранічная сямейная легенда[15], зь якой вынікае нібыта

род пайшоў ад чэха Ігната Мелешака аднекуль з-пад Прагі. Нейкім чынам Мелешак служыў у рускім войску. Прыйшоў аднойчы з сябрам, юравіцкім хлопцам, на пабыўку ў вёску Глінішчы — на радзіму ж далёка. І закахаўся тут у мясцовую дзяўчыну-прыгажуню Кацярыну. Прайшоў тэрмін службы ў войску, маладыя пабраліся шлюбам. Было ў іх дзесяць дзяцей, сярод іх сын Фёдар. Прозвішча сваё на новай радзіме перайначыў — стаў Мележам. Марыў іншы раз: «Эх, пабываем мы, дзеткі, калі-небудзь у Залатой Празе…»

Легенда пераказана са слоў роднай сястры І. П. Мележа Тамары Аляхновіч. На самай жа справе маецца зьвестка пра тое, як 1 (13) лістапада 1836 г. 19-ці гадовы глінішчанец Ігнат Хведараў Малежык ажаніўся з 16-ці гадовай вадовіцкай дзяўчынай Эўфрасіньняй (не Кацярынай), дачкой Міхайла Сьцяпанавага Борыса[16]. 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1838 г. у іх нарадзіўся сын Мікіта[17]. Далей — болей. На 1858 г. у сужэнцаў было ўжо чатыры сыны і дзьве дачкі[18]. У войску Ігнат ніколі не служыў. У мэтрыцы 1795 г. сутракаецца датаваны 11-м лістапада запіс пра шлюб 17-ці гадовага Хведара[b] Гаўрылавага Малежыка з Матрунай, дачкой Міхала Віньніка; сьведкамі тады выступілі Іван Малежык і Павал Швец[21]. У мэтрыках 1801 і 1802 гадоў маюцца запісы пра сьмерць і пахаваньне 49-ці гадовага Гаўрылы Малежыка і 56-ці гадовага Піліпа Іванавага Малежыка[c][23]. Пэўна, людзі з прозьвішчам Малеж або Малежык жылі ў Глінішчы яшчэ за часоў Рэчы Паспалітай, г. зн. задоўга да таго, як для іх зьявілася павіннасьць служыць у расейскім войску. Усё паказвае на тое, што з Чэхіі на Беларусь першы з Малежыкаў наўрад ці прыходзіў. Прынамсі, то ня мог быць Ігнат, прадзед пісьменьніка.

Што да рэдкасьці прозьвішча Мележ, маўляў, сустракаецца адно ў Глінішчах. Падобна, свой выгляд яно набыло, ці ня дзеля большай мілагучнасьці (?), намаганьнямі бацькі Ігната і сына Хведара — юравіцкіх валасных старшыняў, асобаў публічных.

  1. ^ У кнізе М. В. Бірылы прыведзены абодва прозьвішчы з націскам адпаведна на другім і першым складах[12]. А яшчэ ў попісе войска ВКЛ 1567 г. згаданы ваяр з сугучным прозьвішчам – Іван Мелеш зь Лемяшэвічаў Пінскага павету[13]. Тут, аднак, ня выключана апіска, бо лягічна было б чакаць прозьвішча Лемеш.
  2. ^ Памёр у 1817 г.[19], г. зн. у год нараджэньня сына Ігната. Згодна з рэвізіяй 1834 г., Ігнат з старэйшым братам Арцёмам жылі ў доме дзядзькі Прохара Сямёнавага Макарчука, памерлага ў 1832 г.[20]
  3. ^ У рэвізіі 1811 г. запісана, што на 1795 г. Піліпу Іванаваму Малежыку († 1803 г.) было 60 г, а ягонаму братанічу (пляменьніку, сыну старэйшага брата) Гаўрыле († 1805 г.) — 50 г.[22]. Але ў мэтрыках за 1803 і 1805 гады памерлых-пахаваных з такімі імёнамі няма.
  1. ^ Мележ Иван Павлович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20160304130237/http://www.main.lim.by/?p=1503
  3. ^ Все белорусские фильмы. Т. 2. Игровое кино (1926—1970). Каталог-справочник. Минск: Бел.наука, 2001. 240 с.
  4. ^ Нацбанк выпускае ў абарачэньне памятныя манэты да юбілеяў Шамякіна, Мележа і Крапівы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 траўня 2021 г. Праверана 26 траўня 2021 г.
  5. ^ Напрыклад: НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 492а. А. 360. Спр. 538, 36. Воп. 14. Спр. 427. А. 65адв. Спр. 433. А. 234адв. (1851 г. Игнатій Феодоровъ Малежикъ)
  6. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 338. А. 683адв.
  7. ^ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1400. А 4адв., 5адв.
  8. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 706. А. 42адв., 44адв.
  9. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 14. Спр. 435. А. 53адв. (1855 г.) Спр. 450. А. 77адв., 84адв., 87адв., 102адв. (1864 г.)
  10. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 1149. А. 36адв.
  11. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 14. Спр. 452. А. 103адв.
  12. ^ Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. – Мінск: Навука і тэхніка, 1969. С. 270, 283
  13. ^ Русская историческая библиотека. — Т. XXXIII: Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского. — Петроград, 1915. Стб. 1212; Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. 1. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. – Мінск: Навука і тэхніка, 1966. С. 234
  14. ^ Памятная книжка Минской губернии на 1890 год. — Минск, 1889. С. 99; 1897. С 106; НГАБ. Ф. 136. Воп. 33. Спр. 67. А. 25адв., 28адв., 33адв. (1910 г.)
  15. ^ Памяць. Калінкавіцкі раён. — Мінск: Ураджай, 1999. С. 175—176
  16. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 538. А. 36
  17. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 540. А. 35адв.
  18. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 1149. А. 36адв.-37
  19. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 517. А. 15адв.
  20. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 338. А. 685адв.
  21. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 492а. А. 360
  22. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 261. А. 689адв.
  23. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 499. А. 304адв. Спр. 500. А. 376адв.

Літаратура

рэдагаваць
  • Драздова, Зінаіда Уладзіміраўна. Майстэрства слова: Моўна-стылявыя асаблівасці «Палескай хронікі» Івана Мележа / З. У. Драздова; АН Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 136 с. — ISBN 5-343-00967-0.
  • Ляшук, Вера Якаўлеўна. Іван Мележ у школе: Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / В. Я. Ляшук. — Мн.: Аверсэв, 2002. — 191 с. — (Вывучэнне творчасці пісьменніка) (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам.). — ISBN 985-478-023-6.
  • Кулешов, Ф. И. Подвиг художника: литературный путь И. Мележа. — Минск : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1982.
  • Мележ Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Мележ Іван // Іван Мележ. Людзі на балоце. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2002.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць