Ісьляндыя (востраў)
Ісьляндыя — востраў у паўночнай частцы Атлянтычнага акіяна, у Палярнага кола, паміж Грэнляндыяй і Нарвэгіяй, належыць аднайменнай дзяржаве. Амаль уся тэрыторыя вострава ўяўляе сабой вульканічнае плято зь вяршынямі да 2 км, якія даволі стромка абрываюцца ў напрамку акіяна, утвараючы тысячы ф’ёрдаў. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 500 м. Шматлікія дзейныя вульканы (Гекла, Аск’я, Лякі і іншыя), гейзэры, гарачыя крыніцы, лявавыя палі і ледавікі пакрываюць сабой амаль усю тэрыторыю краіны. Найвышэйшая вяршыня вострава — пік Хванадальсхнукюр (2109,6 м).
Ісьляндыя | |
Тыповы ляндшафт Ісьляндыі | |
Месца | Атлянтычны акіян |
---|---|
Плошча | 103 001 км² |
Найвышэйшы пункт | 2110 м |
Краіна | Ісьляндыя |
Насельніцтва (2008) | 316 252 |
Каардынаты | 65° пн. ш. 18° у. д. / 65° пн. ш. 18° у. д.Каардынаты: 65° пн. ш. 18° у. д. / 65° пн. ш. 18° у. д. |
Ісьляндыя |
Агульная плошча Ісьляндыі каля 103 тыс. км², зь іх 11,8 тыс. км² пакрыта ледавікамі. Азёры і ледавікі займаюць 14,3 % тэрыторыі; расьліннасьцю пакрыта ўсяго 23%[1]. Найбуйнейшыя азёры: Таўрысватн (вадасховішча) (83-88 км²) і Тынгвадляватн (82 км²).
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьІсьляндыя (востраў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |