Ф’ёрд
Ф’ёрд (па-нарвэску: fjord) — вузкі і зьвілісты марскі заліў са скалістымі берагамі, які глыбока ўрэзаўся ў сушу. Даўжыня ф’ёрда ў некалькі разоў пераўзыходзіць шырыню, часьцей за ўсё ў дзясяткі.
Ф’ёрды паўсталі ў выніку апрацоўкі ледніком (у эпоху чацьвярцічнага аблядненьня) і наступнага затапленьня морам рачных далін і тэктанічных западзін.
У сьвеце найболей вядомыя чатыры ф’ёрдавыя раёны, разьмешчаныя на заходніх узьбярэжжах Нарвэгіі, Чылі, Паўднёвай выспы Новай Зэляндыі і Паўночнай Амэрыкі ад заліва П’юджэт-Саўнд (шт. Вашынгтон) да Аляскі. Ф’ёрды таксама маюцца на берагах Шатляндыі, Ісьляндыі, Грэнляндыі, паўвыспы Лябрадор, штату Мэн (ЗША) і на некаторых арктычных выспах.
Некаторыя ф’ёрды
рэдагавацьНазва | Месцазнаходжаньне | Даўжыня (км) | Шырыня (км) | Глыбіня (м) |
---|---|---|---|---|
Согнэ-ф’ёрд | Нарвэгія | 219 | 6 | 1308 |
Хардангер-ф’ёрд | Нарвэгія | 183 | 10 | 750 |
Тронхэймс-ф’ёрд | Нарвэгія | 137 | 24 | 600 |
Нур-ф’ёрд | Нарвэгія | 113 | 5 | 565 |
Мілфард | Новая Зэляндыя | 19 | 3 | 390 |
Портлэнд Канал | Аляска (ЗША) | 145 | 3 | 385 |
Лох-Морар | Шатляндыя (Вялікабрытанія) | 19 | 3 | 310 |
Сагэнэй | Квэбэк (Канада) | 120 | 5 | 30 |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФ’ёрд — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |