Ісыдор Сэвільскі
Ісыдо́р Сэві́льскі (па-лацінску: Isidorus Hispalensis, па-гішпанску: San Isidoro de Sevilla; каля 560 году, Новы Картаген, Бізантыйская Гішпанія — 4 красавіка 636 году, Сэвільля, Каралеўства вэстготаў) — арцыбіскуп Сэвільлі ў вэстгоцкай Гішпаніі, апошні лацінскі бацька Царквы і заснавальнік сярэднявечнага энцыкляпэдызму. Кампілятар масарабскага богаслужбовага абраду. У 1598 годзе быў кананізаваны Рымскай каталіцкай царквой. З 1998 году лічыцца апякуном Інтэрнэту.
Ісыдор Сэвільскі | |
па-лацінску: Isidorus Hispalensis | |
Дзейнасьць | пісьменьнік, музыказнаўца, філёзаф, тэарэтык музыкі, каталіцкі сьвятар, гісторык, унівэрсальны чалавек, каталіцкі біскуп |
---|---|
Нарадзіўся | каля 560[1] |
Памёр | 4 красавіка 636 або 636[2] |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьІсыдор нарадзіўся каля 560 г. у сям’і, якая паходзіла з Картахэны (Carthago Nova, старажытнай іспанскай правінцыі Мурса). Гэта была сапраўдная гішпанская сям’я. Яго бацька — Сэверыян — знаходзіўся на дзяржаўнай службе, а ў пазьнейшых творах Ісыдора называўся прэфэктам Картагэнскай правінцыі. Маці называлася Тэадорай (або Туртурай), па некаторых зьвестках, яна была дачкой гоцкага караля, але магчыма, таксама была з гішпана-рымлян; зрэшты, ніякай пэўнасьці — уключаючы правільнае імя — у гэтым пытаньні няма. Аб рэлігійнай прыналежнасьці бацькоў Ісідара зьвестак таксама не існуе, хутчэй за ўсё, яны вызнавалі артадоксію, хоць ёсьць здагадка, што маці магла быць прыхільніцай арыянства.
У яго было два брата, Леандр і Фульгэнцый, і сястра Флярэнціна. Ісыдор быў самы малодшы. Усе яны пазьней былі прылічаны да сьвятых. Рана пазбавіўся бацькоў. Яго выхоўваў старэйшы брат Леандр (біскуп), таму ўсьлед за старэйшым братам стаў духоўнікам вэстгоцкага караля Рэкарэда і атрымаў посьпех у звароце яго з арыянства. Быў старшынёю на чацьвёртым Таледзкім саборы, які зацьвердзіў адзінства дзяржавы і царквы, а таксама санкцыянаваў палітыку верацярпімасьці да жыдоў.
Памяць
рэдагавацьФармальная кананізацыя сьв. Ісыдора адбылася у 1598 годзе, кананізаваў яго папа Клеменс VIII. У 1722 годзе папа Інакенцыюс XIII абвясьціў сьв. Ісыдора доктарам Касьцёлу.
У каталіцкім Касьцёле яго літургічна ўзгадваюць 4 красавіка, але ўрачыстасьці ў Гішапніі адбываюцца 26 красавіка. У іканаграфіі сьв. Ісыдор прадстаўляецца як стары біскуп, ля ног якога знаходзіцца кніга. У іканаграфіі яго таксама можна ўбачыць з пяром у руцэ і таксама з кнігай Codex etimologiarum, з вулеем ці пчоламі (што сымбалізуе яго мудрасьць), з біскупскім посахам, німбам вакол галавы, крыжам і едучым на кані.
Творы
рэдагавацьНайвялікшая праца Ісыдору «Этымалёгія» зьяўляецца энцыкляпэдыяй тагачасных ведаў, узятых пераважна з антычнасьці. У 20 разьдзелах сваёй кнігі Ісыдор выклаў зьвесткі па граматыцы, рыторыцы, матэматыцы, мэдыцыне, гісторыі, праве, касмалёгіі, тэалёгіі, аграноміі, заалёгіі і іншых абласьцей ведаў. Кніга карысталася незвычайнай папулярнасьцю ў сярэднія вякі: да нашага часу захаваліся больш за тысячу яе рукапісных асобнікаў. Акрамя таго, Ісыдор Сэвільскі зьяўляецца аўтарам шматлікіх прац па прыродазнаўстве, граматыцы, тэалёгіі, гісторыі. Для гісторыі царквы надзвычай важная яго «кніга канонаў», у якой сабраны пастановы сабораў, якія праходзілі ва ўсім хрысьціянскім сьвеце ў антычнасьці і з пачаткам Сярэднявечча. Ён напісаў дзьве кронікі, у якіх коратка выклаў гісторыю ад стварэньня сьвету. Самымі каштоўнымі з яго гістарычных твораў зьяўляюцца «Гісторыя готаў, вандалаў, і свэваў».
Этымалёгія
рэдагавацьЭтымалёгія (па-лацінску: Etymologiarum) або Пачаткі (па-лацінску: Origines) — галоўная энцыкляпэдычная праца Ісыдора. Складаецца з 20 тамоў.
- Першыя тры тамы прысьвечаны сямі вольным мастацтвам, так званаму саюзу Трывіюму — граматыцы (першы тым), рыторыцы і дыялектыцы (другі тым) — і квадрывіюму — арытмэтыцы, геамэтрыі, астраноміі і музыцы (трэці тым)
- Чацьвёрты том — мэдыцыне і бібліятэкам
- Пяты тым -законам і храналёгіі
- Шосты тым — царкоўным тэкстам і абрадам
- Сёмы тым — Богу, анёлам і сьвятым, а таксама зямным і нябесным герархіям
- Восьмы тым — царквы і ерасямі (Ісыдор апісвае 68 зь іх)
- Дзевяты тым — мовам, народам, царствам, гарадам і тытулам
- Дзесяты тым — этымалёгіі
- Адзінаццаты тым — чалавеку, цудам і знакам
- Дванаццаты тым — зьвярам і птушкам
- Трынаццаты тым — частках сьвету
- Чатырнаццаты тым — геаграфіі
- Пятнаццаты тым — архітэктуры і будаўніцтву дарог
- Шаснаццаты тым — камяням і мэталям
- Сямнаццаты тым — земляробству
- Васемнаццаты тым — тэрмінам вайны, праву і публічным гульням
- Дзевятнаццаты тым — караблям, будынкам і вопратцы
- Дваццаты тым — ежы, інструмэнтам і мэблі
Іншыя працы
рэдагаваць- Рознасьці (Дыфэрэнцыі) (па-лацінску: Differentiarum)
- Пра вядомых мужоў (па-лацінску: De viris illustribus)
- Пра прыроду рэчаў (па-лацінску: De natura rerum)
- Пра парадак стварэньня (па-лацінску: De ordine creaturarum)
- Уступы да кніг Старога і Новага Запаветаў (па-лацінску: Proœmia in libros Veteris ac Novi Testamenti)
- Пра жыцьцё і сьмерць Айцоў (па-лацінску: De ortu et obitu Patrum)
- Алегорыі Сьвятога Пісаньня (па-лацінску: Allegoriae quaedam S. Scripturae
- Кніга пра лічбы ў Сьвятым Пісаньні (па-лацінску: Liber numenorum qui in sanctis scripturis occurunt)
- Пытаньні па Старому Запавету (па-лацінску: De Veteri et Novo Testamento quastiones)
- Пра каталіцкую веру супраць жыдоў (па-лацінску: De fide catholica contra Iudaeos)
- Сэнтэнцыі (па-лацінску: Sententiarum libri tres)
- Аб ерасях (па-лацінску: De haeresibus)
- Пра царкоўныя абавязкі (па-лацінску: De ecclesiasticis officiis)
- Гісторыя готаў, вандалаў і свэваў (па-лацінску: De origine Gothorum et regno Sueborum et Vandalorum)
- Кроніка (па-лацінску: Chronicon)
- Сынонімы (па-лацінску: Synonyma)
- Правілы манахаў (па-лацінску: Regula monachorum)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118555995 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Bréhier É. Histoire de la philosophie (фр.) — Éditions F. Alcan, 1926. — P. 474.