Картахэна

горад у Гішпаніі

Картахэна (па-гішпанску: Cartagena) — горад у Гішпаніі, у аўтаномнай супольнасьці Мурсія. Насельніцтва — 215,386 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2009). Назва паходзіць ад старажытнага гораду Картагену, бо Картахэна была заснавана картагенянамі, рымляне называлі яе «Новы Картаген».

Картахэна
гішп. Cartagena
Картахэна
Герб Картахэны Сьцяг Картахэны
Дата заснаваньня: 227 да н. э.
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Мурсія
Правінцыя: Мурсія
Кіраўнік: Наэлія Ароя[d][1]
Плошча: 558,08 км²
Вышыня: 50 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 216 655 чал.
шчыльнасьць: 388,21 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 968
Паштовы індэкс: 30200–30299, 30200–30205, 30290, 30300, 30310
Нумарны знак: MU
Геаграфічныя каардынаты: 37°36′7″ пн. ш. 0°59′3″ з. д. / 37.60194° пн. ш. 0.98417° з. д. / 37.60194; -0.98417Каардынаты: 37°36′7″ пн. ш. 0°59′3″ з. д. / 37.60194° пн. ш. 0.98417° з. д. / 37.60194; -0.98417
Картахэна на мапе Гішпаніі
Картахэна
Картахэна
Картахэна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.cartagena.es

Гісторыя

рэдагаваць

Першая дакладная згадка пра гарадзкое паселішча адносіцца да 227 году да н. э. і кажа пра тое, што картагенскі войскавод Гасдрубал Прыгожы заснаваў тутака горад, забясьпечыўшы, такім чынам кантроль над багатымі мінэральнымі радовішчамі паўднёвага ўсходу. Горад ператварыўся ў галоўную базу фінікійскага царства, заснаванага Ганібалам у Гішпаніі, з гэтага гораду ён адправіўся ў пераможны вайсовы паход са сланамі на Італію, перайшоўшы праз Альпы і пачаўшы ў 218 годзе да н. э. Другую Пунічную вайну.

У 209 годзе да н. э. Картахэну захапіў рымскі войскавод Сцыпіён. Горад быў перайменаваны ў Картага Нова (Новы Картаген), і ператварыўся ў адзін з найважнейшых гарадоў Рымскай імпэрыі ў Гішпаніі. У 44 годзе да н. э. Картага Нова быў трэцім пасьля Тарака й Кордабы горадам на паўвостраве. У працэсе раманізацыі імпэратар Актавіян Аўгуст перабудаваў горад, спансаваў будаўніцтва форуму й манумэнтальнага рымскага тэатру.

Усьлед за падзеньнем Заходняй Рымскай імпэрыі й усталяваньнем у Гішпаніі ўлады германскіх каралёў, каля 550 году, Картахэна была заваяваная Бізантыйскім імпэратарам Юстыніянам I і была пераўтвораная ў сталіцу Правінцыі Гішпанія Бізантыйскай імпэрыі пад імем Картага Спартарыя. Каля 662 году вэстготы пад правадырствам Сьвінтылы захапілі і, паводле Сьвятога Ісыдара, цалкам спустошылі й разбурылі горад, што стала прычынай ягонага глыбокага заняпаду. У часы арабскага валадарства, горад адчуў пэўны ўздым, тут быў мячэт і ўмацаваная цытадэль. У 1245 годзе кастыльскіх князь Альфонса, крыху пазьней які стаў каралём Альфонса X Мудрым, адваяваў горад.

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ а б La Opinión de Murcia (гішп.) // La Opinión de Murcia — 1988.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць