Ірына Дарафеева

беларуская сьпявачка, палітык
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дарафеева (неадназначнасьць).

Ірына Арка́дзеўна Дарафе́ева (нар. 6 ліпеня 1977, Магілёў, БССР, СССР) — беларуская сьпявачка, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі (2007). Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі VI скліканьня.

Ірына Дарафеева
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1977(1977-07-06) (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, палітык, прафэсарка ўнівэрсытэту
Месца працы
Жанры поп
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Сайт irinadorofeeva.com

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла сярэднюю школу №21 г. Магілёву з срэбным мэдалём[1], Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў.

Працавала артысткай-вакалісткай, вядучай майстаркай сцэны Беларускай дзяржаўнай філярмоніі; выкладчыцай па вакале, загадчыцай катэдры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў.

Творчая дзейнасьць

рэдагаваць

З 12-гадовага веку займалася сьпевамі ў магілёўскім вакальна-інструмэнтальным ансамблі «Вясёлка» пад кіраўніцтвам Нэльлі Бардуновай. У 1994 року атрымала дыплём ляўрэата конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песьні і паэзіі «Маладэчна-94», пасьля чаго запрошаная Васілём Раінчыкам у ансамбль «Верасы»[2].

У 1997—1999 роках — салістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Брала ўдзел у праекце «Майстэрня беларускай песьні» Леаніда Пранчака.

У 1998 року разам з джазавым трыё Аркадзя Эскіна выступіла на V Міжнародным фэстывалі джазавай музыкі «Менск-98» і ў джазавай панараме на «Славянскім базары-98».

У рэпертуары сьпявачкі — песьні беларускіх, украінскіх, румынскіх аўтараў, кавэр-вэрсіі твораў з рэпэртуару Марылі Радовіч(pl), Уладзімера Высоцкага, Аляксандра Панамарова, «Shocking Blue(nl)». Выконвае народныя песьні, баляды, творы ў стылістыцы поп-рок, джазавыя стандарты, супрацоўнічае зь вядомымі выканаўцамі і аранжыроўшчыкамі Беларусі, зь Дзяржаўным ансамблем танцу Беларусі і арт-праектам Яўгеніі Паўлінай «Зоркі гімнастыкі». Сьпявае на беларускай, маскальскай, польскай, ангельскай мовах.

Палітычная і грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

З 2013 року зьяўляецца сяброўкай грамадзкага савету МУС Рэспублікі Беларусі.

У 2016 року абраная ў Палату прадстаўнікоў VI скліканьня.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  • Ляўрэатка музычных конкурсаў «Залаты шлягер-98», «Вільня-99», «Discovery-99» (Баўгарыя), «Славянскі базар у Віцебску-99», «Украінскай эстраднай песьні імя Уладзімера Івасюка» (Кіеў, 2000)
  • «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі» (2007)
  • Гран-пры на першым фэстывалі Расейскай песьні ў Зялёнай-Гуры (Польшча, 2008)
  • Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • «Рэдкі госьць» (1998)
  • «Рано или поздно» (2000)
  • «Каханачка» (2003)
  • «Пульс маіх хвілін» (2003)
  • «Как в первый раз» (2006)
  • «Хочу быть мечтой» (2007)
  • «Девушка на берегу» (2008)
  • «Я живу в заповедном краю» (2009)
  • «Палёт над Айкуменай» (2011)
  • «Як жа край мой не любіць» (2014)
  1. ^ Фалафееў, Уладзімер (24 жніўня 2019) Ірына Дарафеева: „Гледача падмануць немагчыма“. Настаўніцкая газетаПраверана 15 студзеня 2022 г.
  2. ^ Биография Ирины Дорофеевой (рас.) Истории успешных людей Праверана 15 студзеня 2022 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Дорофеева Ирина // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць