Ірына Банах-Твэрдахліб
Ірына Бáнах-Твэрдахлíб (па-ўкраінску: Ірина Банах-Твердохліб, па-ангельску: Irene Banach-Twerdochlib; 27 сакавіка 1918, Віньнікі, цяпер Львоўская вобласьць, Украіна - 17 траўня 2013, Айрандэквойт, Нью-Ёрк, ЗША) ― украінская мастачка, графіца, ілюстратарка і майстрыца набіванкі. Дзяячка ўкраінскай дыяспары ў ЗША.
Ірына Банах-Твэрдахліб | |
Імя пры нараджэньні | Ірина Іванівна Банах |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1918 |
Месца нараджэньня | Віньнікі, цяпер Львоўская вобласьць, Украіна |
Дата сьмерці | 7 траўня 2013 (95 гадоў) |
Месца сьмерці | Айрандэквойт, Нью-Ёрк |
Месца пахаваньня | Украінскія праваслаўныя могілкі сьв. Андрэя, Нью-Джэрзі |
Месца вучобы | |
Занятак | Мастачка, графіца, ілюстратарка |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПасьля заканчэньня гімназіі некаторы час брала заняткі жывапісу ў Фэлікса Выгжывальскага.
У 1939 годзе паступіла у Дзяржаўны інстытут плястычных мастацтваў у Львове. Сярод настаўнікаў — Мікалай Фэдзюк, Мікалай Асінчук. Пасьля заканчэньня мастацтвазнаўства некаторы час выкладала маляваньне ў Сярэдняй прафэсійнай жаночай школе ў Львове. Адначасова ў 1944 годзе яна стала чаліцай Саюзу мастакоў выяўленчага мастацтва[1].
Мастацкую адукацыю атрымала ў Інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва ў Львове — у 1943 годзе, потым у Рочэстэрскім тэхналягічным інстытуце на мастацкім адзьдзяленьні[2]. Да 1949 года жыла ў Аўстрыі і Нямеччыне — у Аўгсбургу, дзе пачала ілюстраваць дзіцячыя кнігі, а з 1949 году — у ЗША[2].
Пахаваная на ўкраінскіх праваслаўных могілках сьв. Андрэя ў Нью-Джэрзі (ЗША)[2].
Творчасьць
рэдагавацьАўтарка карцінаў на рэлігійную («Абраз Божай Маці», 1981) і сымбалічную («Два сьветы», 1975; «У віры жыцьця», 1986) тэмы; жанравых карцінаў («Украінская маці на мяжы двух сьветаў», 1976; «Голад ва Ўкраіне 1932—33 гг.», 1980, «Украіна сёньня», 1980; «Маці Божая вяртаецца ва Ўкраіну зь дзецьмі на Каляды), 1989 і інш.), пэйзажаў («Царква сьв. Мікалая ў Крыўчыцах», 1978), партрэтаў (дочкі Арысі, 1980; мужа, 1983), натурмортаў («Мае любімыя кветкі», 1979; «Макі ў садзе», 1980)[3].
Працавала ў наступных тэхніках: эмаль, кераміка, лінагравюра, партрэт, фатаграфія, шаўкадрук[4]. У 1987 годзе на ўкраінскай і ангельсккай мовах выйшла «Творчість І. Банах-Твердохліб» з рэпрадукцыямі карцінаў і іншых жанраў творчасьці[4]. Сярод ейных працаў: «Украіна сёньня», «Да волі», «Голад ва Ўкраіне. 1932—1933 гг.», «Крыжовы шлях Украінскай маці»[3]. Карціны выкананыя ў рэалістычных традыцыях з прыкметамі імпрэсыянізму, постімпрэсыянізму і абстрактнага мастацтва, характарызуюцца яскравыі калярытам[4].
Пэрсанальныя выставы ў Рочэстэры (1976), Філадэлфіі (1980), Таронта, Нью-Ёрку (абедзьве ў 1981), Манрэалі (1983)[3].
Літаратура
рэдагаваць- Творчість Ірини Банах-Твердохліб. Торонто, 1987;
- Блюміна І. Які то чепурні писанки… // КіЖ. 1992, 25 лип.;
- Творчий доробок Ірини Банах-Твердохліб присвячено Україні // Вітчизна. 2000. № 9–10;
- Байцар Андрій. Видатні винниківчани: Науково — краєзнавче видання / А. Л. Байцар. — Львів-Винники, 2012. — 88с.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Байцар Андрій. Видатні винниківчани: Науково — краєзнавче видання / А. Л. Байцар. — Львів-Винники, 2012.
- ^ а б в «І. М. Блюміна. Банах-Твердохліб Ірина Іванівна». Енциклопедія Сучасної України: електронна версія [онлайн] / гол. редкол.: І. М. Дзюба, А. І. Жуковський, М. Г. Железняк та ін.; НАН України, НТШ. Київ: Інститут енциклопедичних досліджень НАН України, 2013.
- ^ а б в Роман Яців, «„Вінниця“ в парадигмі історичної пам’яті Ірини Банах-Твердохліб». 21 серпня 2022.
- ^ а б в Творчість Ірини Банах-Твердохліб. Торонто, 1987.