Іранскія мовы

моўная сям’я

Іра́нскія мо́вы — група моваў у складзе індаіранскай галіны, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у склад індаэўрапейскае моўнае сям’і. Падзяляецца на дзьве падгрупы, заходнюю й усходнюю, якія драбяцца на меншыя. Агулам аб’ядноўвае ў сваім складзе каля некалькіх дзясяткаў моваў, якімі карыстаюцца каля 150 000 000 чалавек.

Іранская група
Ірана-арыйская
Народнасьць іранскія народы
Арэал Паўднёва-Заходняя Азія, Цэнтральная Азія, Паўднёвая Азія
Лінгвістычная клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Склад
ISO 639-5: ira

Краіны й рэгіёны, дзе іранскія мовы маюць афіцыйны статус і/або зьяўляюцца мовай большасьці насельніцтва
Дрэвавідная мадэль клясыфікацыі іранскіх моваў

Большасьць носьбітаў жыве ў Іране, Аўганістане, Таджыкістане.

Заўважныя меншасьці карыстаюцца імі ў Турэччыне, Іраку, Сырыі, Індыі, частка насельніцтва — ва Ўзбэкістане (носьбіты таджыцкай мовы ў такіх гарадох як Самарканд ды Бухара) і Пакістане (бэлудзкая мова, мова пушту). Носьбіты таксама пражываюць у Расеі (Паўночная Асэтыяасэтынская мова, поўдзень Дагестанутацкая мова й іранскія дыялекты горскіх габрэяў), Грузіі (асэтынская мова Паўднёвай Асэтыі), Армэніі (курдзкая), Азэрбайджане (талыская) і Кітаі (сарыкольская, ваханская).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Іранскія мовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў