Барэліёз
інфэкцыйнае захворваньне
Барэліёз (хвароба Лайма[1]) — заражэньне бактэрыямі роду барэлія праз укуз кляшча. У Беларусі хваробу ўпершыню выявілі ў 1993 годзе[2]. У 2010 г. узбуджальнік хваробы выявілі на 92% земляў Беларусі[3].
Папярэджаньне
рэдагавацьХвароба прадухіляецца праз нашэньне ў лесе кашулі з доўгімі і замацаванымі ў запясьці гумкай рукавамі, запраўленьне кашулі ў нагавіцы, канцы апошніх — у шкарпэткі і боты, закрыцьцё галавы і шыі хусткай, вакцынацыю.
Праявы
рэдагавацьПры першай ступені хваробы заўважаюцца ліхаманка, галаўны боль, слабасьць, боль у цягліцах і суставах, тэмпэратура цела да +40 °С, эрытэма (перамяшчальнае кольцападобнае пачырваненьне). На другой ступені абмяжоўваецца рухомасьць. На трэцяй парушаецца сон[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Надзея Нікалаева. Багаты грыбны ўраджай пацягне ўспышку клешчавога энцэфаліту і хваробы Лайма // Зьвязда : газэта. — 17 ліпеня 2003. — № 176 (24860). — ISSN 1990-763x.
- ^ Надзея Нікалаева. Ці кожнага кляшча трэба несьці ў лябараторыю // Краіна здароўя. — 2 кастрычніка 2010. — № 51 (220). — С. 5.
- ^ Вольга Шаўко. Зьбіраючыся ў лес, не забудзьце надзець капялюш // Зьвязда : газэта. — 22 ліпеня 2010. — № 141 (26749). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Вольга Шаўко. Ад маленькага крывасмока — вялікія непрыемнасьці // Зьвязда : газэта. — 4 чэрвеня 2009. — № 101 (26459). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |