Імянін (Дарагічынскі раён)

вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Імянін (Драгічынскі раён)»)

Імяні́н[1] (таксама: Тарака́нь[1]) — вёска ў Дарагічынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 4 км на поўнач ад шашы М10. Імянін уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Імянінскага сельсавету.

Імянін
трансьліт. Imianin
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Дарагічынскі
Сельсавет: Імянінскі
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва: 681 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1644
Паштовы індэкс: 225853
СААТА: 1220839031
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°14′16″ пн. ш. 24°54′28″ у. д. / 52.23778° пн. ш. 24.90778° у. д. / 52.23778; 24.90778Каардынаты: 52°14′16″ пн. ш. 24°54′28″ у. д. / 52.23778° пн. ш. 24.90778° у. д. / 52.23778; 24.90778
Імянін на мапе Беларусі ±
Імянін
Імянін
Імянін
Імянін
Імянін
Імянін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва вёскі

рэдагаваць

Адметна, што афіцыйная назва вёскі дастаткова рэдка ўжываецца вяскоўцамі і жыхарамі навакольных вёсак, асабліва сярод насельніцтва сталага ўзросту. Часьцей карыстаюцца мясцовай назвай — Торокань (мясцовы дыялект). Афіцыйная назва ўжываецца пераважна ў множным ліку — Імініны (мясцовы дыялект).

Адукацыя

рэдагаваць

У вёсцы працуе адзіная ў Імянінскім сельсавеце сярэдняя школа, большасьць школьнікаў працягвае адукацыю пасьля заканчэньня васьмігадовай школы менавіта тут. Пры школе ў зімовы пэрыяд працуе інтэрнат, дзе на некаторы час знаходзяць прыстанак шкаляры навакольных вёсак. Вясной, летам і ўвосень вучняў прывозяць на заняткі калгасныя грузавыя машыны альбо аўтобусы, некаторыя дабіраюцца да школы на роварах.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 681 чалавек
  • 1999 год — 753 чалавекі
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 120—121