Ілір Мэта
Ілір Мэта (па-альбанску: Ilir Meta; нар. 24 сакавіка 1969, Чаравода) — альбанскі палітык, прэм’ер-міністар Альбаніі з 1999 па 2002 год. Альбанскі прэзыдэнт (2017-2022).
Ілір Мэта | |
па-альбанску: Ilir Meta | |
29 ліпеня 2002 — 18 ліпеня 2003 | |
1992 — 2017 | |
29 кастрычніка 1999 — 22 лютага 2002 | |
Папярэднік | Pandeli Majko[d] |
Наступнік | Pandeli Majko[d] |
17 верасьня 2009 — 14 верасьня 2010 | |
10 верасьня 2013 — 24 ліпеня 2017 | |
Папярэднік | Жазэфіна Тапалі[d] |
Наступнік | Valentina Leskaj[d] |
24 ліпеня 2017 — 24 ліпеня 2022 | |
Папярэднік | Буяр Нішані |
Наступнік | Байрам Бэгай |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 сакавіка 1969[1] (55 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Моніка Крымадзі[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПрацаваў міністрам замежных спраў з 2002 па 2003 і з 2009 па 2010 гады, з 2013 па 2017 год — спікэр парлямэнту Альбаніі. Таксама займаў пасады віцэ-прэм’ера і міністра эканомікі, гандлю і энэргетыкі, у абодвух левых і правых урадах.
Як чалец Сацыялістычнай партыі Альбаніі быў прэм’ер-міністрам з 1999 па 2002 гады. Пасьля ён ў 2004 годзе заснаваў Сацыялістычны рух за інтэграцыю і працягвае кіраваць партыяй. З 2009 па 2013 гады, быў чальцрм кіруючай кааліцыі з Дэмакратычнай партыяй.
Пасьля парляменцкіх выбараў 2013 году, Ілір Мэта быў абраны 10 верасьня 2013 году сьпікерам парлямэнту.
28 красавіка 2017 году быў абраны прэзыдэнтам Альбаніі. За яго кандыдатуру прагаласавалі 87 дэпутатаў з 140. На пасаду заступіў адбылося 24 ліпеня 2017 году.
9 чэрвеня 2019 году, пасьля некалькіх месяцаў пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў дзеючым урадам, скасаваў муніцыпальныя выбары, заплянаваныя на 30 чэрвеня[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Ilir Meta // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Антыўрадавыя пратэсты вымусілі прэзыдэнта Альбаніі адмяніць выбары, Радыё Свабода, 9-06-2019