Буяр Нішані
Буяр Фаік Нішані (па-альбанску: Bujar Faik Nishani; нар. 29 верасьня 1966, Дурэс) — альбанскі дзяржаўны дзеяч, прэзыдэнт Альбаніі з 24 ліпеня 2012 па 24 ліпеня 2017 году.
Буяр Нішані | |
23 студзеня 2006 — 1 кастрычніка 2007 | |
20 сакавіка 2007 — 17 верасьня 2009 | |
Наступнік | Lulzim Basha[d] |
17 верасьня 2009 — 25 красавіка 2011 | |
Папярэднік | Enkelejd Alibeaj[d] |
Наступнік | Eduard Halimi[d] |
21 красавіка 2011 — 12 чэрвеня 2012 | |
Папярэднік | Lulzim Basha[d] |
Наступнік | Flamur Noka[d] |
24 ліпеня 2012 — 24 ліпеня 2017 | |
Папярэднік | Бамір Топі |
Наступнік | Ілір Мэта |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
29 верасьня 1966[1][2] |
Памёр: |
28 траўня 2022[3] (55 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1988 годзе скончыў вайсковую акадэмію ў Тыране. У 1991 годзе стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Альбаніі. У сярэдзіне 90-х ён зьехаў у ЗША і ў 1996 годзе скончыў Унівэрсітэт у Сан-Антоніа (штат Тэхас). Пазьней быў пераведзены ў асьпірантуру аднаго з унівэрсытэтаў Каліфорніі, дзе ў 1997 годзе атрымаў уліковую ступень. У гэтым жа годзе вярнуўся ў Альбанію.
Пасьля паразы Дэмакратычнай Партыі на выбарах у Народны Сход у 1997 годзе, узначаліў няўрадавую арганізацыю Вайсковы эўраатлянтычны форум. У 2005 годзе атрымаў ступень магістра эўрапейскіх навук. У 2007 годзе стаў міністрам унутраных спраў Альбаніі. У 2009 годзе, калі Альбанія ўступіла ў НАТО, ён сышоў з МУС і стаў міністрам юстыцыі. У 2011 вярнуўся ў МУС і зноў стаў яго кіраўніком. Удзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Альбаніі 2012 году і перамог на іх. 24 ліпеня 2012 году прыступіў да выкананьня абавязкаў.
9 кастрычніка 2014 Нішані ўзнагародзіў камуну Люфцінье — куды ўваходзяць вёскі, жыхары якіх прымалі ўдзел у антыкамуністычным Паўстаніне Жапакікі 1948 году — ордэнам "Гонар нацыі». Паўстанцаў ён назваў «бясстрашнымі і мудрымі людзьмі, што падняліся на абарону годнасьці і будучыні» (асабліва вылучыў Байрама Камбэры і Джэмаля Браха). Самому прэзыдэнту было нададзена званьне ганаровага грамадзяніна Люфцьнье[5].
24 лістапада 2014 году Нішані выдаў указ аб пасьмяротным узнагароджаньні ордэнам «Гонар нацыі» некалькіх антыкамуністычных палітыкаў, пакараных у 1945 годзе па прыгавору Спэцыяльнага суду (у тым ліку былога міністра ў калябаранцкім урадзе Колы Тромары[6]).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bujar Nishani // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Bujar Faik Nishani // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Former Albanian President, Bujar Nishani, passed away at 55 (анг.)
- ^ а б Ndahet nga jeta ish-Presidenti Bujar Nishani — Albanian Telegraphic Agency.
- ^ Presidenti Nishani vlerëson Komunën e Luftinjës me dekoratën «Nderi i Kombit»
- ^ Institucioni i Presidentit të Republikës së Shqipërisë. Dekorata «Nderi i kombit» Праверана 2018-10-21 г. Архіўная копія ад 2018-10-21 г.