Байрам Бэгай
Байрам Бэгай (па-альбанску: Bajram Begaj; нар. 20 сакавіка 1967, Рраражынэ) — альбанскі палітык, прэзыдэнт краіны з 24 ліпеня 2022 году[1].
Байрам Бэгай | |
па-альбанску: Bajram Begaj | |
29 ліпеня 2020 — 4 чэрвеня 2022 | |
Папярэднік | Bardhyl Myrteza Kollçaku[d] |
з 24 ліпеня 2022 | |
Папярэднік | Ілір Мэта |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 сакавіка 1967 (57 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
З ліпеня 2020 году па чэрвень 2022 году займаў пасаду начальніка Генэральнага штабу альбанскіх Узброеных Сіл[2][3][4]. 3 чэрвеня 2022 году быў афіцыйна вылучаны кіруючай сацыялістычнай партыяй кандыдатам у чацьвёртым туры прэзыдэнцкіх выбараў. Пасьля ўступленьня на пасаду стаў пятым у гісторыі Альбаніі прэзыдэнтам, якія маюць вайсковае мінулае, пасьля Ахмэта Зогу, Раміза Аліі, Альфрэда Майсіў і Буяр Нішані[5].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 20 сакавіка 1967 года ў Рраражынэ. У 1989 годзе скончыў мэдычны ўнівэрсытэт Тыраны і стаў дзеючым вайсковым доктарам у 1998 годзе. Мае прафэсійную доктарскую ступень, званьне «дацэнта» ў галіне мэдыцыны. Жанаты і мае двух сыноў.
За сваю 31-гадовую вайсковую кар’еру прыняў удзел у шматлікіх навучальных сэмінарах і прайшоў курсы па бясьпецы і абароне, скончыў вышэйшую мэдычнуюю школу пасьлядыплёмнай адукацыі, прайшоў пасьлядыплёмную спэцыялізацыю па гастрагепаталёгіі, курсы мэнэджмэнту і курс стратэгічнага мэдычнага лідэрства ў Злучаных Штатах Амэрыкі, спэцыялізаваны курс мэдыцыны і курс аховы здароўя ў Грэцыі[2][3].
Займаў розныя вайсковыя пасады, у тым ліку: начальніка Вайскова-мэдычнай часткі і намесьніка вайсковага дырэктара, дырэктара вайсковага шпіталя Тыраны, дырэктара санітарнай інспэкцыі і г. д. У ліпіне 2020 году быў прызначаны начальнікам Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў Альбаніі і ўступіў на пасаду ў тым жа месяцы[6].
4 чэрвеня 2022 году быў абраны Народным сходам Альбаніі на пасаду прэзыдэнта пры 78 галасах «за», 4 «супраць» і 1 устрымаўся. 57 дэпутатаў ад апазыцыі байкатавалі галасаваньне, заявіўшы, што працэс вылучэньня кандыдатаў быў незаконным. Зьмяніў Іліра Мэту і ўступіў на пасаду 24 ліпеня 2022 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Me 78 vota pro, Bajram Begaj zgjidhet Presidenti i 8-të i Shqipërisë (альб.) Архіўная копія ад 2022-06-04 г.
- ^ а б Bajram Begaj, Chief of Defence of Albania Архіўная копія ад 2022-06-03 г.
- ^ а б Major-General-Bajram-Begaj-appointed-as-the-new-Chief-of-the-General-Staff-of-the-Albanian-Armed-Forces (анг.) Архіўная копія ад 2021-07-09 г.
- ^ Head-of-Albanian-Armed-Forces-Emphasizes-Importance-Of-'Defender-Europe-21' (анг.) Архіўная копія ад 2021-07-09 г.
- ^ Kush është kandidati për President i shumicës socialiste Праверана 2022-06-05 г. Архіўная копія ад 2022-06-03 г.
- ^ U dekretua gjeneral major nga presidenti Meta, kush është komandanti Bajram Bega? Архіўная копія ад 2022-06-03 г.