Ізабелінскі кальвінскі збор
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Ізабелінскі кальвінскі збор
| |
Былы кальвінскі збор
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ізабелін |
Каардынаты | 53°05′39.55″ пн. ш. 24°33′06.62″ у. д. / 53.0943194° пн. ш. 24.5518389° у. д.Каардынаты: 53°05′39.55″ пн. ш. 24°33′06.62″ у. д. / 53.0943194° пн. ш. 24.5518389° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Ян Юрый Грабоўскі[d] |
Ізабелінскі кальвінскі збор |
Ізабелінскі кальвінскі збор — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ізабеліне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры барока.
У наш час у будынку збора дзее касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны кальвінскі збор у Ізабеліне збудавалі ў 1778 годзе (дата значылася на фасадзе) з фундацыі графа Яна Юрыя Грабоўскага. У гэты час у мястэчку знаходзілася рэзыдэнцыя кальвінскага супэрінтэнданта (біскупа), тут праводзіліся кальвінскія сыноды Вялікага Княства Літоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ізабелін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кальвінскі збор працягваў дзеяць.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа часамі Другой сусьветнай вайны 23 чэрвеня 1941 году ў Ізабеліне згарэў драўляны касьцёл, па чым нямецкія ўлады дазволілі каталікам зьбірацца на набажэнствы ў кальвінскім зборы. Неўзабаве мясцовыя кальвіністы перайшлі ў каталіцтва і збор пачаў дзеяць як рымска-каталіцкі касьцёл. Па вайне савецкія ўлады арыштавалі пробашча ксяндза Міхала Шамковіча. У 1953 годзе ён вызваліўся і апекваўся Ізабелінскай парафіяй да сваёй сьмерці ў 1968 годзе. Па гэтым савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1974 годзе будынак згарэў.
У 1989 годзе руіны збора перадалі каталікам, якія адрэстаўравалі будынак. 18 ліпеня 1992 году адноўлены касьцёл асьвяціў гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай пад агульным 2-схільным дахам. Над франтонам уваходнага фасада ўзвышаецца 1-ярусная чацьверыковая вежа-званіца з зрэзанымі вугламі і пакатым шатровым пакрыцьцём (барокы купал не захаваўся). Сымэтрыя галоўнага фасада падкрэсьліваецца нізкім прастакутным уваходным праёмам і высокім аркавым акном над ім (асьвятляе хоры). Роўнічныя фасады маюць сьціплы дэкор, элемэнты якога (філёнгі, разетка, крыжовыя і прастакутныя нішы, абломы) канцэнтруюцца на франтоне галоўнага фасада. Рэгулярную рытміку сьценаў бакавых фасадаў ствараюць аркавыя вокны і буйныя лапаткі ў прасьценках і на вуглах. Будынак пэрымэнтрам апярэзваецца карнізам спрошчанага профілю з тонкім паскам.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай драўлянай стольлю. Пры ўваходзе вылучаецца невялікі нартэкс, на двух гранёных слупах і крыжовым скляпеньні якага разьмяшчаецца галерэя хораў. Апсыда вылучаецца ў залю шырокім аркавым прасьветам[1].
Галерэя
рэдагаваць-
да 1900 г.
-
15 жніўня 1916 г.
-
1915—1917 гг.
-
1941 г.
-
5 ліпеня 1941 г.
-
1943 г.
-
1943 г.
-
1943 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 161.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.