Гена́дзь Міха́йлавіч Лаві́цкі (28 жніўня 1942, вёска Новая Беліца, Сеньненскі раён Віцебская вобласьць — 18 верасьня 2013) — беларускі вайсковец і дыплямат.

Генадзь Лавіцкі
Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
22 лютага 1994 — 23 ліпеня 1994
Прэзыдэнт: ---
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Папярэднік: Эдуард Шыркоўскі
Наступнік: Уладзімер Ягораў
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль
18 кастрычніка 1995 — 21 студзеня 2004
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Ігар Ляшчэня
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 жніўня 1942(1942-08-28)
Памёр: 18 верасьня 2013(2013-09-18) (71 год)
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1960 працаваў на Віцебскім тэхналягічным участку рачных шляхоў. Служыў у Вайскова-марскім флёце СССР.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя Кірава (1970), Найвышэйшыя курсы КДБ пры Савеце міністраў СССР (1971). У органах дзяржбясьпекі з 1970 року, прайшоў кар’еру ад опэрупаўнаважанага да памочніка начальніка Ўправы па кадрах УКДБ пры СМ БССР па Віцебскай вобласьці.

У 1984 року прызначаны намесьнікам начальніка 3-й управы КДБ БССР, пазьней — старэйшы інспэктар Інспэктарскае ўправы цэнтральнага апарату КДБ БССР.

У 1988—1994 гадах намесьнік старшыні КДБ БССР і КДБ Рэспублікі Беларусь. 22 лютага 1994 году прызначаны старшынём КДБ[1]. На гэтай пасадзе заставаўся да 23 ліпеня 1994 году.

18 кастрычніка 1995 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль[2], адстаўлены 21 студзеня 2004 году[3].

Меў вайсковае званьне генэрал-лейтэнанта (1994)[4].

27 жніўня 2002 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[5].

  1. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 22 февраля 1994 г. №2798-XII «О Председателе Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» (рас.)
  2. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 18 октября 1995 г. №428 «О назначении Г. М. Лавицкого Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Государстве Израиль и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 21 января 2004 г. №22 «Об освобождении Г. М. Лавицкого от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Государстве Израиль»(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 апреля 1994 г. №214 «О присвоении очередного воинского звания Г. М. Лавицкому» (рас.)
  5. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 августа 2002 г. №1156 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць