Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін
вну ў Маскве (Расея)
(Перанакіравана з «Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных стасункаў МЗС СССР»)
Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін (МДІМЗ) (па-расейску: Московский государственный институт международных отношений (МГИМО)) — вышэйшая навучальная ўстанова Расеі. Заснаваны ў 1943 годзе ў якасьці факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1944 годзе рэарганізаваны ў самастойны інстытут. Зараз на дванаццаці факультэтах атрымліваюць адукацыю звыш 4500 студэнтаў, у тым ліку і студэнты з замежных краінаў. Асноўныя напрамкі — дыпляматыя, сусьветная эканоміка, журналістыка, PR, міжнароднае права і іншыя.
Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін | |
рас. Московский государственный институт международных отношений (МГИМО) | |
Заснаваны | 14 кастрычніка 1944 |
---|---|
Тып | публічны |
Рэктар | Анатоль Таркуноў |
Колькасьць пэрсаналу | 1100 |
Колькасьць студэнтаў | 4500 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Масква |
Краіна | Расея |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1], Асацыяцыя MBA[d] і Унівэрсытэцкая сетка БРІКС[d] |
Вэб-сайт | mgimo.ru |