Сяргей Міхневіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міхневіч.
Сяргей Іванавіч Міхневіч (нар. 1 кастрычніка 1958) — беларускі дыплямат. Доктар эканамічных навук.
Сяргей Міхневіч | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Эгіпет | |
---|---|
6 сьнежня 2002 — 14 жніўня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Ігар Ляшчэня |
Наступнік: | Ігар Фісэнка |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан | |
5 траўня 2006 — 14 жніўня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 1 кастрычніка 1958 |
Адукацыя: |
Скончыў Маскоўскую вышэйшую тэхнічную вучэльню імя М. Э. Баўмана (1982). У 1992 годзе з чырвоным дыплёмам скончыў Усесаюзную (усерасейскую) акадэмію зьнешняга гандлю.
Працаваў інжынэрам філіялу Ўсесаюзнага навукова-дасьледчага інстытуту транспартнага машынабудаваньня (г. Дарагабуж, Смаленскай вобласьці, СССР), Цэнтральнага канструктарскага бюро «Пеленг» на «Беларускім оптыка-мэханічным аб’яднаньні», майстрам, начальнікам вытворча-дыспэтчарскага бюро корпуса зборкі і выпрабаваньняў аўтамабіляў Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ).
На дыпляматычнай службе ў сыстэме Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 1992 году. Займаў пасады другога сакратара, дарадніка аддзелу міжнародных эканамічных адносін, намесьніка начальніка ўпраўленьня міжнародных эканамічных адносін МЗС, першага сакратара, дарадніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, намесьніка Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, начальніка ўпраўленьня зьнешнегандлёвай палітыкі, намесьніка дырэктара дэпартамэнта каардынацыі зьнешнеэканамічнай дзейнасьці МЗС.
6 сьнежня 2002 году прызначаны амбасадарам у Арабскай Рэспубліцы Эгіпет [1]. 5 траўня 2006 стаў дадаткова амбасадарам у Судане па сумяшчальніцтве [2], а 26 лютага 2008 году — таксама й Пастаянным прадстаўніком пры Лізе арабскіх краінаў па сумяшчальніцтве [3]. Адстаўлены з усіх гэтых пасадаў быў 14 жніўня 2008 [4].
Мае дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланьніка другой клясы, 3-ю клясу службоўца дзяржаўнага апарату.
Зьяўляецца аўтарам больш за 55 навуковых прац, уключаючы некалькі манаграфіяў. Навуковая спэцыялізацыя — «Сусьветная эканоміка».
Валодае ангельскай і францускай мовамі. Жанаты, мае дзьвюх дачок.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2002 г. №591 «О назначении С. И. Михневича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. №292 «О С. И. Михневиче и А. А. Скрипко»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 г. №116 «О назначении С. И. Михневича Постоянным представителем Республики Беларусь при Лиге арабских государств по совместительству» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. №430 «Об освобождении С. И. Михневича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Арабской Республике Египет, Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Судан и Постоянного представителя Республики Беларусь при Лиге арабских государств по совместительству» (рас.)