Свабода і салідарнасьць

славацкая палітычная партыя

Свабода і салідарнасьць (па-славацку: Sloboda a Solidarita) — палітычная партыя ў Славаччыне лібэральнай накіраванасьці. Ідэалёгія партыі заснавана на ідэях клясычнага лібэралізму ў эканамічнай сфэры. Партыя выступае за ўразаньне прывілегіяў палітыкаў і ў падтрымку легалізацыі аднаполых шлюбаў і лёгкіх наркотыкаў. Акрамя таго, партыя настроена эўраскептычна.

Свабода і салідарнасьць
Sloboda a Solidarita (SaS)
Лідэр партыі Рыхард Сулік
Дата заснаваньня 28 лютага 2009
Штаб-кватэра Čajakova 18, 811 05
Браціслава
Ідэалёгія лібэралізм, эўраскептыцызм
Інтэрнацыянал Эўрапейская партыя лібэральных дэмакратаў і рэфарматараў
Колькасьць 166
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
0 / 13
· Нацыянальная рада
22 / 150
Афіцыйны сайт strana-sas.sk

Партыя была створана 28 лютага 2009 году эканамістам Рыхардам Сулікам, які актыўна прасоўваў у Славаччыне сыстэму прапарцыйнага падаткаабкладаньня (Сулік быў адмысловым дарадцам абодвух міністраў фінансаў пасьля 2002 году). На выбарах у Эўрапарлямэнт 2009 году партыя Суліка ва ўмовах рэкордна нізкай яўкі атрымала 39 016 (4,71%) галасоў і ня здолела разьлічваць на дэпутацкія мандаты. Паводле апошніх апытаньняў, перад парлямэнцкімі выбарамі 12 чэрвеня 2010 году партыя была здольная разьлічваць на 12,4% галасоў. Такім чынам, партыя магла стаць другой па прадстаўніцтву ў эўрапарлямэнце, аднак на выбарах яна атрымала 307 287 (12,14%) галасоў і 22 дэпутацкія мандаты, сфармаваўшы трэцюю па велічыні фракцыю.

У 2009 годзе партыя разгарнула кампанію па правядзеньні «Рэфэрэндума-2009» па пытаньнях памяншэньня колькасьці парлямэнта са 150 да 100 месцаў, памяншэньня прывілегіяў і расходаў дэпутатаў, лібэралізацыі заканадаўства ў вобласьці СМІ. Пасьля фармаваньня ў 2010 году кааліцыйнага ўраду з удзелам партыі рэфэрэндум быў ухвалены; ён прайшоў 18 верасьня 2010 году[1].

  1. ^ SaS-initiated referendum to be held on September 18. The Slovak Spectator. Праверана 7 ліпеня 2010 г.