Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2009 году
Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2009 году — трэція ўсенародныя выбары ў гісторыі сувэрэннай Славацкай Рэспублікі, якія адбыліся 21 сакавіка (1-ы тур) і 4 лютага (2-і тур). Іван Гашпаравіч стаў першым пераабраным славацкім прэзыдэнтам, які атрымаў перамогу над апазыцыйным кандыдатам Івэтай Радзічавай у другім туры з колькасьцю галасоў 55,53% да 44,47%[1]. Яўка на выбарах склала 43,6% у першым туры і 51,7% у другім.
Гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі. Неабходны шаблён — {{Выбары}}. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, дадаўшы яго. |
Першы тур
рэдагавацьУ першым туры выбараў, які адбыўся 21 сакавіка, удзельнічалі 7 кандыдатаў:[2]
- Іван Гашпаравіч: дзейсны прэзыдэнт, які падтрымліваўся партыямі Курс — сацыяльная дэмакратыя, Славацкая нацыянальная партыя і пазапарлямэнцкай партыяй Рух за дэмакратыю
- Івэта Радзічава: кандыдат ад партыі Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя, які таксама падтрымліваўся Партыяй вугорскай кааліцыі, Хрысьціянскім дэмакратычным рухам і Грамадзянскай кансэрватыўнай партыяй
- Францішак Міклашка: кандыдат ад партыі Кансэрватыўныя дэмакраты Славаччыны
- Зузана Марцінакава: кандыдат ад Вольнага форуму
- Мілан Мэльнік: незалежны кандыдат, які падтрымліваўся партыяй Рух за дэмакратычную Славаччыну
- Мілан Сыдар: незалежны кандыдат, які падтрымліваўся Камуністычнай партыяй Славаччыны
- Дагмара Болава: незалежны кандыдат, былы чалец Камуністычнай партыі Славаччыны
Гашпаравіч і Радзічава перайшлі ў другі тур, набраўшы 47% і 38% галасоў адпаведна[1]. Усе астатнія пяць кандыдатаў атрымалі менш за 6% галасоў[3]. Яўка першага тура склала 43.6%[3].
Другі тур
рэдагавацьДругі тур прэзыдэнцкіх выбараў 2009 году адбыўся 4 красавіка, і Цэнтральная выбарчая камісія абвясьціла вынікі на наступны дзень[1]. Гашпаравіч атрымаў 1 234 787 галасоў, перамогшы на выбарах з 55,5% галасоў[4]. Пасьля выбараў Гашпаравіч сказаў:
Мне прыемна, што я магу стаяць сёньня побач з прэм’ер-міністрам і сьпікерам парлямэнту... Выбары зьяўляюцца самым відавочным сьведчаньнем таго, што людзі нам вераць[4].
Яўка другога тура склала 51,7%[1].
Вынікі
рэдагавацьКандыдаты і намініруючыя партыі | 1 тур | 2 тур | ||
---|---|---|---|---|
Галасоў | % | Галасоў | % | |
Іван Гашпаравіч (Smer, SNS, HZD) | 876,061 | 46.71 | 1,234,787 | 55.53 |
Івэта Радзічава (SDKÚ–DS, SMK, KDH, OKS) | 713,735 | 38.05 | 988,808 | 44.47 |
Францішак Міклашка (KDS) | 101,573 | 5.42 | — | — |
Зузана Марцінакава (SF) | 96,035 | 5.12 | — | — |
Мілан Мэльнік (HZDS) | 45,985 | 2.45 | — | — |
Дагмара Болава | 21,378 | 1.14 | — | — |
Мілан Сыдар (KSS) | 20,862 | 1.11 | — | — |
Агулам (яўка 43.63% / 51.67%) | 1,875,629 | 100.00 | 2,223,595 | 100.00 |
Крыніцы: statistics.sk, volbysr.sk |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Slovakia president wins re-election. AFP (2009-04-05). Праверана 2009-04-05 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20090328175308/http://www.b92.net/eng/news/politics-article.php?yyyy=2009&mm=02&dd=19&nav_id=57279
- ^ а б Peter Sedik (2009-03-23) Incumbent President Wins First Round of Slovak Elections. Epoch Times. Праверана 2009-04-05 г.
- ^ а б Slovak president wins re-election in a boost for PM. Reuters (2009-04-05). Праверана 2009-04-05 г.