Іван Ціхан
Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нарадзіўся 24 ліпеня 1976 году) — беларускі лёгкаатлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету (2003, 2005, 2007), бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў у Пэкіне (2008). На Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, які быў выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году. Срэбраны прызэр Алімпійскіх гульняў 2016 году.
Іван Ціхан | |
Іван Ціхан у 2007 годзе | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 ліпеня 1976 (48 гадоў) |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | кідальньне молата |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка (мужчыны) | ||
Бронза | 2008 | Кіданьне молата |
Срэбра | 2016 | Кіданьне молата |
Біяграфія
рэдагавацьІван Ціхан нарадзіўся ў вёсцы Глоўсевічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цяпер жыве ў Горадні. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданьнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі. Трэніруецца ў Растове (Расея) у расейскага трэнэра Сяргея Літвінава.
Кар’ера
рэдагавацьСпартовыя дасягненьні
рэдагаваць- Трохразовы чэмпіён сьвету (Парыж-2003, Хэльсынкі-2005, Асака-2007)
- Срэбны прызэр Алімпіяды ў Атэнах 2004 году — 79 м 81 см (пазбаўлены мэдаля праз допінг)
- Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Пэкіне 2008 году — 81 м 51 см
- Заняў 4-е месца на Алімпіядзе ў Сыднэі 2000 году
- Уладальнік найлепшых вынікаў сэзону ў сьвеце ў кіданьні молата ў 2004—2005 і 2007
- Чэмпіён Эўропы 2006 году
- Чэмпіён Эўропы ў зачыненым памяшканьні 2005 году
Хроніка
рэдагавацьПершы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам сьвету ў кіданьні молата ў жніўні 2003 году на чэмпіянаце сьвету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласьць 83 мэтры 3 сантымэтры.
У 2005 годзе ў Хэльсынкі заваяваў першы залаты мэдаль для Беларусі. Першыя дзьве спробы Ціхана былі няўдалыя, і ён быў на валаску ад вылёту зь фінальнай часткі спаборніцтва, але пасьля вельмі няпэўнага пачатку ён прачнуўся, і разам з другім беларусам Вадзімам Дзевятоўскім яны паказалі вынікі, якія сталі недасягальнымі для іншых удзельнікаў. Іван Ціхан усталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў сьвету, кінуўшы молат на 83,89 мэтры. Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны мэдаль, з вынікам 82,60 мэтры.
Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі 2005 году. На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан усталяваў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 мэтры, што ўсяго на адзін сантымэтар горш за сусьветны рэкорд савецкага атлета Юрыя Сядых, усталяванага ў 1986 годзе, то бок яшчэ да наступленьня эры татальнай барацьбы з допінгам.
На Алімпійскіх гульнях у Атэнах Іван Ціхан заваяваў срэбны мэдаль.
У 2006 годзе ў Гётэборгу Ціхан выйграў эўрапейскае першынство, а ў 2007 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Осацы з вынікам 83,63 мэтру ў трэці раз стаў чэмпіёнам сьвету.
Дыскваліфікацыя
рэдагаваць11 сьнежня 2008 году выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняў рашэньне аб дыскваліфікацыі Івана Ціхана на два гады, а заваяваны ім на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бронзавы мэдаль будзе перададзены Коджы Мурафушы.
Спартовец абвінавачаны ва ўжываньні забароненага стымулятара тэстастэрону. Рашэньне МАК тычыцца выключна Алімпійскіх гульняў, дыскваліфікацыйныя санкцыі ў стаўленьні спартоўца таксама павінны вынесьці міжнародная і нацыянальная фэдэрацыі лёгкай атлетыкі.
Аб наяўных у допінг-службаў падазронах у стаўленьні беларускага атлета стала вядома ў пачатку верасьня. Допінг-спроба Ціхана, якую тую здаў 17 жніўня адразу пасьля алімпійскага фіналу ў кіданьні молата, дала станоўчы вынік на тэстастэрон. 21 верасьня спартовец на працягу трох гадзін даваў тлумачэньні на паседжаньні дысцыплінарнай камісіі, якое адбылося ў Лязане.
16 кастрычніка 2008 году беларускі бок прадставіла свае тлумачэньні ў Дысцыплінарную камісію МАК. Уласнае расьсьледаваньне правёў і НАК Беларусі, вынікі якога таксама былі адпраўленыя ў МАК. У прадстаўленых у МАК дакумэнтах утрымоўваецца інфармацыя, якая падвяргае вынікі аналізу спробы сумневу. Беларускі бок настойвае на тым, што аналіз спробы праходзіў з парушэньнем рэглямэнту. Па словах Мікалая Кручынскага, беларускі бок мае намер падаць адзоў на рашэньне МАК, а пры неабходнасьці зьвярнуцца і ў Спартовы арбітражны суд.
10 чэрвеня 2010 году Спартовы арбітражны суд прыняў рашэньне на карысьць Ціхана і Дзевятоўскага і вярнуў ім алімпійскія мэдалі[1].
У жніўні 2012 году перад Алімпійскімі гульнямі ў Лёндане быў дыскваліфікаваны на 2 гады за ўжываньне допінгу ў часе Алімпійскіх гульняў 2004 году і чэмпіянату сьвету 2005 году[2]. У красавіку 2014 году Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі анулявала ўсе вынікі Ціхана ў пэрыяд з 22 жніўня 2004 году да 21 жніўня 2006 году, сярод іх другое месца на Алімпіядзе 2004 году і першае месца на чэмпіянаце сьвету 2005 году[3].
На Алімпійскіх гульняў 2016 году здабыў срэбраны мэдаль, кінуўшы снарад на 77,79 м[4].
Асабістыя зьвесткі
рэдагаваць- Рост — 185 см
- Вага — 105 кг
- Асабісты рэкорд (2005) — 86 м 73 см.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Олимпиада. Тихон и Девятовский одержали победу в Лозанне (рас.) «Прессбол», 10 чэрвеня 2010
- ^ Иван Тихон дисквалифицирован за положительную пробу 2005 года (рас.)
- ^ Revision of results following sanctions of Tsikhan and Ostapchuk (анг.)
- ^ Іван Ціхан — срэбра! Пяць фактаў пра слонімскага волата, Наша Ніва, 20.08.2016
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьІван Ціхан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў