Іван Сацункевіч
Іван Леванёнак (Лявонавіч) Сацункевіч (28 кастрычніка 1904, в. Маконь, Ігуменскі павет (Менская губэрня), цяпер Чэрвеньскі раён Менскае вобласьці — 18 красавіка 1989) — беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, дырэктар БДІНГ у 1935—1936 гадах, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля й партызанскага руху на Меншчыне ў Вялікую Айчынную вайну.
Іван Сацункевіч | ||||
Міністар лёгкае ды харчовае прамысловасьці БССР | ||||
---|---|---|---|---|
сакавік 1946 — 1953 | ||||
Наступнік: | Г. Семяніхін ? | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
28 кастрычніка 1904 в. Маконь, Ігуменскі павет (Менская губэрня) | |||
Памёр: | 18 красавіка 1989 | |||
Партыя: | ||||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
|
У 1926 скончыў рабфак БДУ. У 1931 скончыў прамысловае аддзяленьне факультэту народнае гаспадаркі БДУ па спэцыяльнасьці інжынэр-эканаміст па дрэваапрацоўцы. Займаўся ў асьпірантуры й працаваў намесьнікам дырэктара па вытворчым навучаньні Плянава-эканамічнага інстытуту. З 1934 працаваў дэканам ФЭФ БДІНГ, а зь сьнежня 1935 дырэктарам БДІНГ. У 1936 адкліканы Дзяржплянам для працы ў плянавыя органы. З 1939 першы сакратар Заслаўскага райкаму партыі, сакратар Менскага абкаму партыі па прамысловасьці.
У лютым 1942 арганізаваў партызанскі аддзел «Разгром», стаў арганізатарам партызанскага руху ў Койданаўскім, Рудзенскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім, Менскім і іншых раёнах Менскае вобласьці. З 3 кастрычніка 1942 да 15 сакавіка 1943 узначальваў Менскі падпольны міжрайкам КП(б)Б і партызанскае злучэньне Менскае зоны, 16 лістапада 1942 — сакавік 1943 — сябар Менскага падпольнага абкому КП(б)Б.
З сакавіка 1943 камісар лёгкае прамысловасьці БССР у Маскве. У 1946—1953 наркам, затым міністар лёгкае прамысловасьці, да 1965 — начальнік галоўнага кіраваньня рыбнае прамысловасьці пры Саўміне БССР. На XIX і XX зьездах КП(б)Б абіраўся кандыдатам у сябры ЦК Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР другога скліканьня ў 1947—1951. Узнагароджаны трыма ордэнамі, у тым ліку ордэнам Леніна. Аўтар кнігі «Суровая быль» (2-е выданьне, 1979).
Папярэднік Аляксей Гурло |
Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту 1935 — 1936 |
Наступнік Арон Штаркман |
Літаратура
рэдагаваць- . — Мн.: .