Маконь
рака ў Беларусі
Мако́нь — рака ў Смалявіцкім і Ігуменскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вушы (басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 71 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Маконь | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Кляньнік |
Вусьце | Вуша |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басэйну | 71 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Кляньнік Смалявіцкага раёну, вусьце на паўднёвай ускраіне вёскі Раваніцкая Слабада Ігуменскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 5 км (выток — 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забалоцьце Смалявіцкага раёну)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 236
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 236