Арон Штаркман
Арон Майсяёнак (Манышонак) Штаркман (1903, мяст. Парчаў Люблінская губэрня, цяпер Польшча — 5 ліпеня 1938, Менск) — пэдагог, рэктар БДІНГ. Зь сям’і рабочага. У 1919 стаў камсамольцам, ад 1925 сябар ВКП(б). У 1928 скончыў пэдагагічны тэхнікум і працаваў выкладчыкам, затым дырэктарам сярэдняй школы ў Койданаве Менскай вобласьці. З 1932 да 1935 вучыўся ў асьпірантуры АН БССР і адначасова выкладаў у Інстытуце народнай гаспадаркі. З 1936 — дырэктар БДІНГ.
Арыштаваны 3 сакавіка 1938 у Менску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 21, кв. 22. Асуджаны «тройкай» НКВД 26 траўня 1938 як «агент польскіх разьведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8 красавіка 1958. Асабовая справа Ш. № 11655-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.