Іван Лявінэц
Уладыка манс. Іва́н Ля́вінэц (па-славацку: Ivan Ljavinec; 18 красавіка 1923, Валавец — 9 сьнежня 2012, Жэрнуоўка(cs))[1] — кіраўнік чэскай грэка-каталіцкай і таемнай царквы(cs). Тытулярны біскуп акаліскі(cs). Першы біскупскі вікарый(cs) незалежнай Чэхіі, першы апостальскі экзарх(cs) Чэскай рэспублікі (1996).
Ivan Ljavinec | |
Тытулярны біскуп акаліскі 1-ы апостальскі экзарх у Чэскай рэспубліцы | |
Царква | Русінская грэка-каталіцкая |
---|---|
Дыяцэзія | Апостальскі экзархат Чэскай рэспублікі |
Прызначаны | 18 студзеня 1996 |
Узьведзены | 13 сакавіка 1996 |
Канец тэрміну | 23 красавіка 2003 |
Наступнік | Ладзіслаў Гучка |
Пасьвечаньні | |
Ардынацыя | 28 ліпеня 1946 бл. Павал Пэтэр Гойдзіч |
Кансэкрацыя | 24 сакавіка 1968 Фэлікс Давідэк |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 18 красавіка 1923 Валавец |
Памёр | 9 сьнежня 2012 (89 гадоў) Жэрнуоўка |
Дэнамінацыя | грэка-каталік |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, паэт, сьвятар, каталіцкі біскуп |
Дэвіз | Сьвятло сьвету |
Герб | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Валавец на Падкарпацкай Русі (цяпер на тэрыторыі Ўкраіны). Бацька — настаўнік, у сям’і было 9 дзяцей. Іван скончыў расейскую гімназію ў Мукачаве, вывучаў багаслоўе ў Ужгарадзе і Вене, высьвячаны 28 ліпеня 1946 прэшаўскім грэка-каталіцкім біскупам Паўлам Гойдзічам.
Пасьля Другой сусьветнай вайны ня змог вярнуцца на Падкарпацкую Русь з-за далучэньня яе да СССР і застаўся ў Прэшаве. Стаў біскупавым сакратаром, працаваў рэдактарам часопісаў «Blahovistnik» і «Zorja». У верасьні 1949 быў прызначаны духоўным(cs) прэшаўскай сьвятарскай сэмінарыі.
Па ліквідацыі грэка-каталіцкай царквы камуністычным рэжымам адмовіўся перайсьці пад юрысдыкцыю праваслаўнае царквы. У 1950 па арышце біскупа Гойдзіча інтэрнаваны дапаможны біскуп прэшаўскі Васіль Хопка паставіў Лявінца на пасаду падпольнага генэральнага вікарыя з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. У 1955 року Іван Лявінец быў арыштаваны і ў 1956 разам зь яшчэ 16 арыштаванымі прыгавораны да 4 гадоў вязьніцы.
Па вызваленьні атрымаў забарону пражываньня на тэрыторыі Славаччыны, працаваў у Празе дворнікам(cs), качагарам, кандуктарам. Пры гэтым працягваў сваю місію ў грэка-каталіцкай царкве. Быў блізкім калегам Фэлікса Давідка, з рук якога прыняў 24 сакавіка 1968 біскуспскую кансэкрацыю[2]. З праскім арцыбіскупам Францішкам Томашкам арганізаваў у 1968 року агульнадзяржаўны збор подпісаў за аднаўленьне дзейнасьці грэка-каталіцкае царквы, пэтыцыя была пасьпяховай. У красавіку 1969 быў пастаўлены парахам грэка-каталіцкай парафіі сьв. Клімэнта ў Празе з заданьнем апекавацца грэка-каталікамі на землях Багеміі і Маравіі.
Па заснаваньні грэка-каталіцкага вікарыяту ў 1993 року стаў біскупскім вікарыем Чэскай рэспублікі, па стварэньні апостальскага экзархату стаў першым апостальскім экзархам грэка-каталіцкае царквы Чэхіі. 30 сакавіка 1996 року ў рымскай базыліцы сьвятога Клімэнта ізноў кансэкраваны sub conditione біскупскім сьвечаньнем[3].
Апошнія гады жыцьця правёў у прытулку сьв. Альжбэты ў Жэрнуоўцы пад Брном, дзе і сканаў. Пахаваны ў роднай вёсцы Валавец 15 сьнежня 2012 року.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vladyka Ivan Ljavinec odešel na věčnost
- ^ Listář č. 5/98 (чэс.). Listář. Праверана 17 траўня 2016 г.
- ^ Jozef Murín. Skrytá cirkev na Slovensku (чэс.). — 2008. — № 196.
Літаратура
рэдагаваць- Hanuš, Jiří Malý slovník osobností českého katolicismu 20. století s antologií textů. — Brno. — Centrum pro studium demokracie a kultury, 2005. — 308 с. — ISBN 80-7325-029-2
- Hradil, Jakub K dějinám řeckokatolické církve v Čechách a na Moravě ve 20. století. — Brno: PedF MUNI, 2008. — 105 с.