Іван Бабушкін
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Іва́н Васі́льевіч Ба́бушкін (15 сьнежня [ст. ст. 3 сьнежня] 1873, сяло Ледзенскае Тацёмскага павету Валагодзкае губэрні, Расейская імпэрыя — 18 студзеня [ст. ст. 5 студзеня] 1872, станцыя Мысава ў Буратыі, Расейская імпэрыя) — прафэсійны рэвалюцыянэр, бальшавік-іскравец. Вядомы пад партыйным псэўданімамі Мікалай Мікалаевіч, Багдан (па-расейску: Богдан), Навіцкая і іншымі.
Іван Васільевіч Бабушкін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
15 студзеня 1873 сяло Ледзенскае, Тацёмскі павет, Валагодзкая губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
18 студзеня 1906 (33 гады) станцыя Мысава, Буратыя, Расейская імпэрыя |
Партыя: | |
Біяграфія
рэдагавацьІван Васільевіч Бабушкін нарадзіўся 15 сьнежня [ст. ст. 3 сьнежня] 1873 у сям’і селяніна сяло Ледзенскае. У цяперашні час гэтае сяло мае імя Бабушкіна, райны цэнтар Бабушкінскага раёну Валагодзкай вобласьці. З малых гадоў Іван працаваў: спачату быў «хлопчыкам» у лаўцы, потым (з 1887 да 1891 году) — вучнем слесара ў тарпэднай майстэрне Кранштату. Улетку 1891 году паступіў сьлесарам у паравозна-мэханічную майстэрню на Сямянікаўскі завод у Пецярбурзе, дзе й працаў да 1896 году.
Шлях Бабушкіна да рэвалюцыі пачаўся ў 1894 годзе, калі ён пачаў займацца ў кіруемым Ленінам працоўным марксысцкім гурце. Наступным годам Бабушкін ужо актыўна працуе ў Пецярбурскім Саюзе барацьбы за вызваленьне працоўнай клясы. Ён стаў заснавальнікам навых працоўных гуртоў і бібліятэк, праводзіў працу ня толькі з працоўнымі свайго прыдпрыемсва, але й на Аляксандраўскім і Шкляным заводах. У студзене 1896 году арыштаваны, у лютым 1897 году — сасланы да Екацярынаслаўлю (праходзіў па справе Саюзу барацьбы за вызваленьне працоўнай клясы). У Екацярынаслаўлі Бабушкін працягвае рэвалюцыйную дзейнасьць, дапамагая стварыць мясцовую філію «Саюзу» (сьнежань 1897), Екацярынаслаўскі камітэт Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі (кастрычнік 1898) і ў 1900 нелегальную газэту «Паўднёвы працоўны» (па-расейску: Южный рабочий). Актыўна садзейнічаў зь ленінскай [[Іскра (газэта)|«Іскрай» (па-расейску: Искра)]] будучы карэспандэнтам і агентам газэты.
У 1900—1901 гадах Бабушкін дзейнічаў у якасьці агента «Іскры» ў розных гарадох Расейскай імпэрыі (Масква, Смаленск, Полацак, Арэхава-Зуева, Іванава). Пад ягоным кіраўніцтвам у кастрычніку 1901 году была створана Арэхава-Багароцкая арганізацыя РСДРП, першая ў краіне прызнаўшая «Іскру» сваім цэнтральным органам па друку. У сьнежне 1901 Бубушкін быў арыштаваны на пасяджэньні Арэхава-Багароцкая камітэту РСДРП, у 1902 здолеў зьбегчы зь Екацярынаслаўскай турмы й перабрацца да Лёндану. У кастрычніку таго ж году павярнуўся да Расеі, удзельнічаў у супрэчках зь «эканамістамі» й зубатаўцамі. У 1903 годзе Бабушкіна зноў арыштоўваюць і ссылаюць да Верхаянску (Якутыя). Быў амніставаны ў 1905 годзе.
Пад час Рэвалюцыі 1905 году быў чальцом Іркуцкага й Чыцінскага камітэтаў РСДРП, працаваў у газэце бальшывікоў «Забайкальскі працоўны» (па-расейску: Забайкальский рабочий). Быў адным з кіраўнікоў Чыцінскага ўзброенага паўстаньня (з Александрам Курнатоўскім па-расейску: Виктор Константинович Курнатовский і Антонам Касьцюшка-Валюжанічам па-расейску: Антон Антонович Костюшко-Валюжанич).
13 студзеня 1906 году пакінуў Чыту. Разам зь пяцьцю таварышамі суправоджаваў састаў са зброяй для працоўных у Іркуцку. Яны былі захоплены экспэдыцыяй генэрала Аляксандра Меллера-Закамальскага (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский), накіраванай для панаўленьня парадку, на станцыі Слюдзянка. 18 студзеня 1906 году Бабушкін і тэлеграфісты Клюшнікаў (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский), Савін (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский), Ермалаеў (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский) і Бялых (па-расейску: Александр Николаевич Меллер-Закомельский) былі расстраляны без суду й сьледзтва на станцыі Мысава (цяпер горад Бабушкін, Буратыя).
Памяць
рэдагавацьЯгоным імям названа вуліца ў Менску.