«Yar» – беларускі музычны дуэт зь Менску, які выступае ў стылі этна-авангард.

Yar
Гады 2002 –
Краіна
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Жанр этна-авангард
Выдавец Беларуская музычная альтэрнатыва
Зьвязаныя праекты «Ur’ia»
Удзельнікі Марыя «Яр» Лагодзіч
Натальля Пятровіч

Гісторыя

рэдагаваць

Дуэт існуе з красавіка 2002 году ў складзе: Марыя «Яр» Лагодзіч (вакал, дуда, барабаны) і Натальля Пятровіч (віялянчэль). Да 2003 году выступаў з гуртом «Ur’ia». «Yar» складае ўласныя апрацоўкі народных сьпеваў і народныя сьпевы, стылізаваныя Марыяй «Яр» Лагодзіч. Выступаў у Нямеччыне (2004) і Польшчы (2005). Удзельнічаў у фэстывалях: «Mikołajki Folkowe(pl)» (Польшча, 2002, 2003), «Fimu» (Бэльфор, Францыя, 2003), «Burg Waldeck(de)» (Нямеччына, 2003), «Маладзечна» (2003), «Singetrafen» (Нямеччына, 2003–2005), «Таўкачыкі» (Менск, 2004), «Jawornik» (Польшча, 2005 [1], «Be Free» (Львоў, Украіна, 2008)[2][3].

Дуэт атрымаў першую прэмію ў конкурсе «Адкрытая сцэна» ў рамках фэстывалю «Mikołajki Folkowe(pl)» (Польшча, 2002) і галоўны прыз – тэлезапіс у Варшаве. Таксама атрымаў спэцыяльную ўзнагароду журы ў конкурсе на фэстывалі «Burg Waldeck» (Нямеччына, 2003)[1].

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • Яр (дэма-альбом 2003);
  • Вясна краснаБМАgroup») (альбом, 2004)
  1. ^ а б Д.П. 2008. С. 354.
  2. ^ Віталіна Грахоўская. (2008-08-12) Фотарэпартаж з фестывалю Be Free (дзень 2) (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2019-11-02 г. Архіўная копія ад 2019-09-16 г.
  3. ^ Надежда Владимирова. (2008-08-16) Быть свободным белорусский рок пока может только в Украине (рас.). БелаПАНПраверана 2020-02-03 г. Архіўная копія ад 2012-04-17 г.

Літаратура

рэдагаваць