«Stolle» — расейская сетка кавярняў-піраговых.

Stolle
Тып прыватная
Заснаваная Санкт-Пецярбург, Расея (2002)
Заснавальнікі Аляксандар Бардзюг
Прадукцыя кавярныя паслугі
Кавярня Stolle на вул. Зьмітрака Бядулі ў Менску

Гісторыя

рэдагаваць

Прадпрыемства Stolle заснавана ў 2002 годзе. Першы рэстаран адкрыўся на 1-й лініі Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу. У далейшым адкрыліся дзьве ўстановы ў Маскве і адна ў Екацярынбургу.

Назву для сеткі піраговых дало падабенства прозьвішча прабабулі заснавальніка кавярні Аляксандра Бардзюга — Штольле — і назвы традыцыйнага нямецкага (саксонскага) каляднага кекса — Stollen.

Фармат Stolle — гэта сетка кавярняў-піраговых. Унутраны інтэр’ер перагукаецца з інтэр’ерамі гарадзкіх дамоў канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя: дубовы паркет, дзьверы з масіву, жырандолі, адлітыя з латуні, скураныя канапы, аздабленьне ў колерах прыродных тонаў.

Геаграфія

рэдагаваць

Акрамя Менску, мае піраговыя ў наступных гарадах: Санкт-Пецярбург, Масква, Екацярынбург, Яраслаўль, Ніжні Ноўгарад, Цюмень, Мурманск, Чалябінск, Калінінград, Ніжні Тагіл, Алматы, Рыга.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць