Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band
Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band — восьмы студыйны альбом The Beatles. Выдадзены 1 чэрвеня 1967 году, ён стаўся азначальным прыкладам стылістыкі псыхадэлічнага року. Шматлікія музыказнаўцы адзначаюць гэты твор як найбольш уплывовы альбом усіх часоў.
Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band | ||
---|---|---|
Альбом The Beatles | ||
Выдадзены | 1 чэрвеня 1967 г. | |
Запісаны | 6 сьнежня 1966 — 21 красавіка 1967 | |
Жанр | псыхадэлік-рок · рок | |
Працягласьць | 39:42 | |
Выдавец | Parlophone · Capitol | |
Прадусар | Джордж Мартын | |
Храналёгія The Beatles | ||
Revolver (1966) |
Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band (1967) |
Magical Mystery Tour (1967) |
Запісаны цягам 129 дзён, дыск працягнуў экспэрымэнтальныя тэндэнцыі папярэдняга Revolver. Выкарыстаньне аркестру, спэцыяльна нанятых дадатковых музыкаў, складанае гуказапісваючае тэхнікі, альбом спалучыў элемэнты рок-н-ролу, клясычнае музыкі і традыцыйнае індыйскае музыкі; тэксты сталі тычыцца тэмаў дзяцінства і кожнадзённага жыцьця. Альбом цалкам укладаўся ў канцэпцыю няіснага прыдуманага гурта з назвай, якую атрымаў альбом, аблонка дыску зьмяшчала фотамантаж з удзелам як музыкаў, так і разнастайных сусьветнавядомых асобаў.
Альбом атрымаў камэрцыйны посьпех, ён прабыў 27 тыдняў наверсе брытанскага і 15 — амэрыканскага чартаў. Дыск часьцяком ачольвае ці знаходзіцца каля таго ў разнастайных сьпісах лепшых альбомаў усіх часоў.
Сьпіс кампазыцыяў
рэдагаваць«Сэржант» стаўся першым брытанскім дыскам, які выйшаў бязь зьменаў і ў Амэрыцы.
Джон Ленан і Пол Макартні, калі не пазначана іншае зьяўляецца аўтарам усіх песень.
Першы бок | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Асноўны сьпеў | Працягласьць | ||||||
1. | «Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band» | Макартні | 2:02 | ||||||
2. | «With a Little Help from My Friends» | Стар | 2:44 | ||||||
3. | «Lucy in the Sky with Diamonds» | Ленан | 3:28 | ||||||
4. | «Getting Better» | Макартні | 2:47 | ||||||
5. | «Fixing a Hole» | Макартні | 2:36 | ||||||
6. | «She's Leaving Home» | Макартні і Ленан | 3:35 | ||||||
7. | «Being for the Benefit of Mr. Kite!» | Ленан | 2:37 |
Другі бок | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Асноўны сьпеў | Працягласьць | ||||||
8. | «Within You Without You» (Джордж Гарысан) | Харысан | 5:05 | ||||||
9. | «When I'm Sixty-Four» | Макартні | 2:37 | ||||||
10. | «Lovely Rita» | Макартні | 2:42 | ||||||
11. | «Good Morning Good Morning» | Ленан | 2:41 | ||||||
12. | «Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band (Reprise)» | Макартні, з удзелам Гарысана і Ленана | 1:18 | ||||||
13. | «A Day in the Life» | Ленан і Макартні | 5:33 |
Удзельнікі
рэдагаваць- The Beatles
- Джон Ленан — асноўны, гарманічны і дадатковы сьпеў; лідэр, рытм і акустычная гітара; арган Гаманда і піяніна; бас-гітара; плясканьні, губны гармонік, гукавыя эфекты і казу; тамбурын і маракасы
- Пол Макартні — асноўны, гарманічны і дадатковы сьпеў; лідэр электра- і акустычная гітара; бас-гітара; піяніна і арган Гаманда; плясканьні, вакалізацыя, гукавыя эфэкты і казу
- Джордж Гарысан — лідэр-, рытм-, акустычная і бас- гітара; сітар; асноўны, гарманічны і дадатковы сьпеў; тамбура; губны гармонік і казу; плясканьне; маракасы
- Рынга Стар — бубны, congas, тамбурын, маракасы, плясканьне і аркестровыя званы; асноўны сьпеў; губны гармонік і казу; заключны Е-акорд на піяніна
- Дадатковыя музыкі і вытворчасьць
- Ніл Эсьпінал — тамбура і губны гармонік
- Джэф Эмерык — запіс і мікшаваньне гукарэжысэр; гукавыя эфэкты
- Мэл Эванс — падлік, гадзіньнік і заключны Е-акорд на піяніна
- Мэц’ю Дэел — тамбурын
- Джордж Мартын — прадусар і мікшаваньне; гукавыя эфэкты; клявесін (на «Fixing a Hole»), фісгармонія, арган Лавры і званочкі (на «Being for the Benefit of Mr. Kite!»), арган Гаманда (на «With a Little Help from My Friends»), і піяніна (на «Getting Better» і сола на «Lovely Rita»); фінальны акорд на фісгармоніі.
- Сэсійныя музыкі