Recha
«Recha» (Рэ́ха) — беларускі музычны гурт, заснаваны ў 2002 годзе. Грае ў жанры поп і фолк-мадэрн, актыўна ўжываючы ў сваёй творчасьці й іншыя жанры. Гурт шырока вядомы сваімі вулічнымі канцэртамі і дабрачыннымі выступамі ў разнастайных установах[1].
Recha | |
Гады | 2002 — цяпер |
---|---|
Месца ўтварэньня | ![]() |
Мова | беларуская |
Жанр | поп, фолк-мадэрн |
Удзельнікі | |
Былыя ўдзельнікі | |
Мінуўшчына
рэдагаваць«Recha» заснаванае ў 2002 годзе[2] ў складзе: Арына Лісецкая (скрыпка, сьпеў), Кастусь Лісецкі (бас-гітара), Мікіта Кішоў (гітара), Андрусь Такінданг (домра, гітара, сьпеў), Марыя Сільвановіч. Пачыналі выступаць у Польшчы, удзельнічалі ў Басовішчы і Бардаўскай восені, правялі тур па Беларусі. Пасьля двухгадовага перапынку гурт сабраўся ў новым складзе (Андрусь Такінданг, Мікіта Кішоў, Кастусь Лісецкі, акардыяніст Віктар Паўлючэня і ўдарнік Леанід Паўлёнак). У 2011 г. на зьмену Мікіту да «Recha» далучыўся гітарыст Яўген Шурмей.
У сьнежні 2015 году гурт выдаў свой першы альбом «Pierajnačyć» (Перайначыць), у які ўвайшлі песьні, напісаныя ў 2010—2014 гадох[3].
Склад
рэдагавацьДыскаграфія
рэдагаваць- Pierajnačyć (2015)
- Žyvak (2019)
Удзел у складанках
рэдагаваць- «Песьні свабоды-3. Плошча імя Каліноўскага» (2007), трэк «Бацькаўшчына»
- «НезалежныЯ» (2008), трэк «Як сьпявала»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ЮУ. (27 верасьня 2011) «Рэха» — беларускамоўная поп-музыка, якой у нас мала Афіша Менск. Наша Ніва. Праверана 30 студзеня 2016 г.
- ^ Рэха. Всё только начинается (рас.). Музыкальная газета. Праверана 18 сьнежня 2019 г.
- ^ Лірычна-карчомны альбом Recha (слухаць) Experty.by Праверана 18 сьнежня 2019 г.
- ^ Recha. Жывое і эталённае. Tuzin.fm (17 ліпеня 2019). Праверана 18 сьнежня 2019 г.