Поп-музыка
музычны жанр
(Перанакіравана з «Поп»)
Поп-му́зыка (па-ангельску: pop music, скарачэньне ад popular music — папулярная музыка) — паняцьце, якое ахоплівае разнастайныя музычныя стылі, жанры ды напрамкі масавае культуры. Фэномэн поп-музыкі пачаў фармавацца перадусім у ангельскамоўных краінах Захаду ў 1950-х унасьледак рок-н-ролу як моладзевая культурная зьява.
Поп-музыка | |
Стылістычнае паходжаньне | рытм энд блюз, джаз, фолк, ду-воп, танцавальная музыка, клясычная музыка, рок-н-рол |
---|---|
Паходжаньне | 1950, Вялікабрытанія і Злучаныя Штаты |
Тыповыя інструмэнты | вакал, электрагітара, бас-гітара, ударныя, клявішныя, акустычная гітара, фартэпіяна, сынтэзатар, драм-машына, сэквэнсар, сэмплер |
Папулярнасьць | вельмі папулярная ва ўсім сьвеце |
Паджанры | |
J-pop, K-pop, дыска, еўрабіт, індэпэндэнт поп, поп-панк, поп-рок, сінці-поп | |
Pop music ў Вікісховішчы |
Для сучаснай поп-музыкі вялікае значэньне адыгрывае электронная апаратура. Мэлёдыі звычайна нескладаныя й рытмовыя. Вакальны стыль поп-музыкі характарызуецца мэлядыйнай ды эмацыйнай манэраю выкананьня.
Глядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |