Bank Polska Kasa Opieki

польскі ўнівэрсальны банк
(Перанакіравана з «Pekao»)

«Bank Pekao» — польскі ўнівэрсальны банк, які прадстаўляе паслугі розьнічным і карпаратыўным кліентам. Пасьля зьліцьця з банкам «BPH Pekao» стаў другім паводле велічыні банкам у Польшчы. «UniCredit» зьяўляўся асноўным акцыянэрам «Pekao», валодаючы 59% акцыяў, аднак у сьнежні 2016 году большая частка актываў была прададзена італьянскай кампаніяй. На сёньня акцыямі «Pekao» валодаюць PZU (20%), Польскі фонд разьвіцьця (12,80%), «UniCredit» (6,28%) і астатнія мінарытарныя акцыянэры (60,94%).

Bank Polska Kasa Opieki Spółka Akcyjna
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы PEO
Заснаваная 1929
Краіна
Разьмяшчэньне Варшава, Польшча
Галіна банкаўская справа
Прадукцыя фінансавыя паслугі[d]
Матчына кампанія Усеагульнае прадпрыемства страхаваньня

Банк быў створаны ў 1929 годзе Міністэрствам скарбніцы Польшчы як нацыянальны банк, дзейнасьць якога была скіравана на аказаньне паслугаў палякам, якія пражывалі за мяжой. Да пачатку Другой сусьветнай вайны банк меў свае прадстаўніцтвы ў Францыі, Аргентыне, Тэль-Авіве і Злучаных Штатах Амэрыкі.

Зь вяртаньнем да рынкавай эканомікі ў 1989 годзе банк стаў разьвівацца як унівэрсальны банк, пачаўшы прапаноўваць розьнічныя, карпаратыўныя і інвэстыцыйныя банкаўскія паслугі. Акрамя таго, банкам быў створаны першы ў паваеннай Польшчы брокерскі дом, які пачаў сваю дзейнасьць на фондавым рынку 1 сакавіка 1991 году. «Pekao» першым з банкаў Польшчы выйшаў на рынак плацежных карткаў.

Прыватызацыя банка пачалася ў чэрвені 1998 году, калі Міністэрства фінансаў зрабіла публічнае разьмяшчэньне 15% акцыяў банка. 30 чэрвеня 1998 году банк выйшаў на Варшаўскую фондавую біржу. У сярэдзіне 1998 году акцыянэрам банка стаў Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, які ажыцьцявіў новы выпуск акцыяў на суму 100 млн даляраў, або 5,29% ад капіталу.

Банк мае самую вялікую на польскім рынку долю карпаратыўных крэдытаў і дэпазытаў, а таксама найбуйнейшы бізнэс па ўзаемных фондах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць