New Cosmopolis
New Cosmopolis (па-беларуску: Новы Касмаполіс) — беларускі хрысьціянскі рок-гурт зь Віцебску.
New Cosmopolis | |
Гады | 1990-я |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Віцебск |
Мова | беларуская |
Жанр | поп |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1993 року віцебскія барды Яўген Савельеў (1971—2020[1]) і Юры Гайдук стварылі гурт «Cosmopolis», які адразу ж выдаў альбом «Восень-92». У 1996 з удзелам новых музыкаў гурт запісаў у студыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Якуба Коласа альбом «Белая мая кветка»[2].
У другой палове 1990-х рокаў гурт атрымаў назву «New Cosmopolis». У 1998 выйшлі адразу два альбомы: «Любоў» ды «Gloria Patria Rutenia Alba» (бел. Слава Айчыне, Белай Русі) — запісаныя на віцебскіх студыях. Яўген Савельеў зладзіў самастойныя гастролі (музыкі ў гурце ўвесь час зьмяняліся) па Беларусі, Польшчы, Чэхіі[2]. Незалежныя крытыкі называлі альбомы «анахранізмамі»[3] ды «патрыятычным патасам»[4], а сам гурт падазравалі ў «псэўдабеларускасьці»[5].
У 1999 року выйшлі два альбомы хрысьціянскай тэматыкі: «Хрыстос нарадзіўся!» ды «Хрыстос уваскрос!»[2]
У 2000 року адбыўся першы канцэрт у поўным складзе на сцэне Дому культуры віцебскага заводу «Віцязь», а пасьля гурт атрымаў узнагароду музычнага фэстывалю «Магутны Божа» ў Магілёве[2].
Надалей лідэр гурта Яўген Савельеў заняўся праектам альбому, прысьвечанага памяці Ігара Талькова. У 2004 року стварыў ВІА «Славяне»[2]. Да тэматыкі «Новага Касмаполісу» не вяртаўся.
Удзельнікі
рэдагавацьДыскаграфія
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Биография Евгений Савельев (САВВА) (рас.) Информационный портал шансона Праверана 18 чэрвеня 2024 г.
- ^ а б в г д valius5. (22 лютага 2020) Савельев Евгений (рас.) Музперекрёсток Праверана 18 чэрвеня 2024 г.
- ^ Слухач. Рэцэнзіі // Наша Ніва. — 1999. — № 13 (134).
- ^ New Cosmopolis. Gloria Patria Rutenia Alba // Музыкальная газета. — 1998. — № 51.
- ^ Андрэй Дынько. Стратэгія фальшаваньня // Наша Ніва. — 2000. — № 32 (189).
- ^ а б в г д е ё Мартыненка 2005. С. 108.
- ^ Мартыненка 2005. С. 110.
- ^ Мартыненка 2005. С. 106—107.
- ^ Мартыненка 2005. С. 110—111.
- ^ Мартыненка 2005. С. 107—108.
- ^ Мартыненка 2005. С. 108—110.
Літаратура
рэдагаваць- Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі… / Прадмова й прад’юсаваньне В. Супрановіча. — Мн.: БМАgroup, 2005. — 440 с. — 2000 ас. — ISBN 000-5673-16-4