Басовішча XVII
музычны альбом
Басовішча XVII — складанка, прысьвечаная фэстывалю «Басовішча-2006», выдадзеная ў 2007 годзе. На ёй прадстаўленыя запісы ўсіх дзесяці ўдзельнікаў конкурснай часткі фэстывалю, а таксама 4 трэкі іншых вядомых беларускіх музыкаў[1].
Басовішча XVII | ||
---|---|---|
Складанка розных выканаўцаў | ||
Выдадзены | 2007 | |
Запісаны | 2006 год, студыя «ОСМОС» | |
Працягласьць | 63:04 | |
Прадусар | Павал Юрцэвіч |
Зьмест
рэдагаваць- Band A — «Дзень сурка»
- Krok — «Адное і тое ж»
- Nevma — «Я ня веру табе»
- MoZart — «Нябесны сьмех»
- РоСтра — «Ночка»
- Vodar Susviet — «Ільдзінка»
- Людзі Сьвятла — «Вясна»
- Termin X — «Закрэсьлі сваё імя»
- s.d.m. — «Сам сабе»
- Parason — «Далучайся»
- IQ48 — «Схаванае сэрца»
- Indiga — «Заенька (акустыка)»
- Drum Ecstasy — «Farshistic»
- Neuro Dubel — «Das piche»
- Людзі Сьвятла — «Анёл (Осмос mix)»
Дадатковыя зьвесткi
рэдагавацьУсе ўдзельнікі конкурснай часткі фэстывалю «Басовішча-2006» у якасьці ўзнагароды атрымалі магчымасьць запісу адной з сваіх песьняў на студыі гуказапісу «ОСМОС». У выніку ў 2007 годзе была складзеная плытка з запісаў гэтых гуртоў, а таксама чатырох іншых вядомых беларускіх музыкаў — IQ48, Indiga, Drum Ecstasy і Neuro Dubel. Прадусарам гэтага праекту стаў Павал Юрцэвіч.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ О’К. V/A Басовiшча XVII (рас.). Музыкальная газета. Праверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2019-09-03 г.