Эма

жанр панк-музыкі

Эма (па-ангельску: Emo, скарачэньне ад «эмацыйны», таксама распаўсюджана транскрыпцыя «іма») — тэрмін, які вызначае асаблівы від гардкор-музыкі, заснаваны на скрушальна моцных эмоцыях у голасе вакаліста й мэлядычнай, але часам хаатычнай ці поўнасьцю адсутнай музычнай складальнай. Адметныя асаблівасьці гэтага стылю — манера вакалу, якае ўключае ў сябе часьцяком віск, плач, стогны, шэпт. Тэксты песьняў носяць асабісты характар — аб перажываньнях аўтара, а ў некаторых выпадках — аб палітыцы.

Эма
Стылістычнае паходжаньне гардкор, панк, інды-рок
Паходжаньне 1980-я, Вашынгтон, ЗША
Тыповыя інструмэнты вакал, гітары, бас-гітары, барабаны
Папулярнасьць Нерэгулярная цягам 1980-х і 1990-х, расьце з пачатку 2000-х
Вытворныя формы пост-гардкор, скрыма

На дадзены момант гэты стыль музыкі дзеліцца на: эма, эмакор, сан-дыега-гардкор (гардкор-эма), эма-ваяленс, скрыма, фрэнч-скрыма.

На базе прыхільнікаў эма й роднасных жанраў узьнікла аднайменная субкультура.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Эмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў