Mistreat
«Mistreat» — адзін з найвядомейшых РСК-гуртаў зь Фінляндыі, актыўна выступае за межамі сваёй Бацькаўшчыны.
Mistreat | |
Гады | 1988 — дагэтуль |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Коўвала, Фінляндыя |
Мова | ангельская фінская нямецкая |
Жанр | Рок супраць камунізму Oi! Панк-рок |
Выдавец | «Alternative Action Records» «Ainaskin Musiikki» «NS Records» «Panzerfaust Records» «Sakaramiina Records» «Midgård Records» «PC Records (2)» «The Lions Roar Records» «Warfare» «Hate Society Records» «Mistreat Productions» «HC Streetwear Productions» «Hate Society Records» |
Удзельнікі | Мукэ, Пэтэ, Ёсэ, Атэ |
Найбольш вядомыя песьні Mistreat — «Finland skinheads», «We’re ready», «Hang the scum», «Skinhead girl», «To die for!» ды «On its knees». Таксама гурт выконвае старыя фінскія патрыятычныя песьні часоў Грамадзянскай ды Другой сусьветнай войнаў — «Kymenlaakson laulu», «Njet, Molotoff», «Sillanpään marssilaulu», «Marskin miehiä», «Röhöranta», «Oi Molotohvi», песьню Ірвіна Гудмэна «Mutakuono ja lakupelle», а таксама песьні, напісаныя Джэймсам Эрлам Рэям і гімн спартовага таварыства ХІФК «Stadin numero 1».
Склад
рэдагавацьПершы склад
рэдагаваць- Мукэ — сьпевы, гітара.
- Кайтсу (1988 — 1994) — бас-гітара, сьпевы.
- Суйканэн (1988 — 1991) — гітара.
- Ёнэ (1988 — 2004) — бубны.
Склад 1994 — 1996 гады
рэдагаваць- Мукэ — сьпевы, бас-гітара.
- Арска (1991 — 1995) — гітара.
- Ёнэ (1988 — 2004) — бубны.
Склад на лістапад 2018 году
рэдагаваць- Мукэ (з 1988) — сьпевы, гітара.
- Пэтэ (з 1996) — бас-гітара.
- Ёсэ (з 2002) — гітара.
- Атэ (з 1994) — бубны.
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Ёнэ (1988 — 2004) — бубны.
- Кайтсу (1988 — 1994) — бас-гітара, сьпевы.
- Суйканэн (1988 — 1991) — гітара.
- Арска (1991 — 1995) — гітара.
- Мііка (1996 — 2002, 2004 — 2007) — гітара.
Мінуўшчына
рэдагавацьГурт «Mistreat» быў утвораны ў 1988 годзе трыма сябрамі (Мукэ, Ёнэ й Кайтсу). Яны былі сябрамі зь дзяцінства, і дзесьці ў сярэдзіне 80-х гадоў у іх пачалі ўзьнікаць цікавасьці да музыкі й стварэньня свайго гурту, замест марнаваньня часу нічога няробячы. Яны гралі пад рознымі імёнамі цягам 1985-1988 гадоў, пачыналі як панк-гурт, але вельмі хутка зьмянілі свой стыль на oi-панк, а ў 1988 годзе для іх было зразумела, што стыль стаў падобным да РСК. Збольшага гэта зьвязанае з тэкстамі песень. Людзі ўвесь час называлі іх гітлераўскімі панкамі, і таму было відавочна, што з гуртам і ягоным стылем. У гэты час гурт называўся «Synthetical Bastards», аднак з-за гэтакіх мянушак гурт зьмяніў назву на «Mistreat».
Лірыка
рэдагавацьУ тэкстах гурту адлюстраваная тэма савецка-фінскіх войнаў і павагі да фінскіх вэтэранаў («Veteran»), а таксама нэанацызму і расізму («H.A.T.E.», «Ei armoa»). Тэксты некаторых песень адсылаюць да тэматыкі нацысцкае Нямеччыны («Fourth Reich», «Joulu Auschwitzissa»). Гурт таксама выступае ў сваіх песьнях супраць спажываньня псыхаактыўных рэчываў («Fuck the drugs», «Junkie»), мультыкультуралізму, камунізму («It's not over») і гомасэксуальнасьці («I hate faggots»).
Русафобія
рэдагавацьНекаторыя расейскія крыніцы[1] (нават расейская вікіпэдыя станам на жнівень 2018 году)[2] дадаюць у гуртаву лірыку русафобію (звычайна прыводзячы як прыклад песьню «Uraalihin iivana»), хаця галава гурту Мікэ ў інтэрвію паведамляў, што нічога супраць расейцаў ня мае. Як ён патлумачыў, гурт проста выконвае патрыятычныя песьні часоў Зімняй вайны ды Вайны-Працягу.
Творчасьць
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Faith And Fury (1995)
- Waffenbrüder (супольна з «Kraftschlag», 1996)
- The Flame From The North (1997)
- Battle Cry — The Third Coming (2002)
- Beer Bottles & Hockey Sticks (супольна з «Bound For Glory», 2002)
- Unfinished Business (2003)
- Never Forgive... Never Forget (2005)
- 10 Years Anniversary Live 1998 (2014)
- Heartless Bastards (2018)
- Pro Patria Fiant Eximia (2020)
- Fortress Europe (Live 2019) (2020)
Міні-альбомы
рэдагаваць- Mistreat EP (1990)
Самотнікі
рэдагаваць- Stand For Your Nation (2001)
- We Ain't Gotta Fade Away (2002)
Складанкі
рэдагаваць- Best Of... (2000)
- Ultimate Mistreat (2000)
- Greatest Hits (2014)
- The Rough — The Rare & The Rock-O-Rama Recordings (2019)
Цікавінкі
рэдагаваць- У 2015 годзе лэйблам «Arcabuz Records» быў выдадзены зборнік «Tribute to Mistreat - Made in Finland», які складаўся зь песень гурту «Mistreat» у выкананьні розных гуртаў сьвету.[3]