Meriones tristrami — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Мышы (Muridae).

Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаМышы (Muridae)
РодMeriones
Бінамінальная намэнклятура
Meriones tristrami
Thomas, 1892
 [[wikispecies:Meriones tristrami
| на Віківідах]]

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца на захадзе Азіі (Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Іран, Ірак, Ізраіль, Ярданія, Ліван, Сырыя, Турэччына). Сустракаецца паўпустэльнях, стэпах, на ўскрайках збожжавых палёў.

Даўжыня галавы і тулава складае ад 100 да 171 мм, хвост ад 103 да 167 мм, маса ад 42 да 130 грамаў. Верх цёмна-жаўтлява-карычневы; бакы жаўтлява-аранжавыя; ніз белы. Хвост двухколерны і заканчваецца непрыкметным чорным пучком даўжынёй каля чвэрці хваста.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Асобы капаюць простыя або складаныя сыстэмы тунэляў. Яны сілкуюцца збожжам, насеньнем іншых расьлін і зялёнымі часткамі расьлін; не ствараюць запасаў. Размнажэньне адбываецца на працягу года з пікам у пэрыяд з красавіка па верасень з пэрыядам цяжарнасьці 25–29 дзён і нараджэньнем ад аднаго да сямі маладых (у сярэднім 3,6).